У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Хагінс.
Чарлз Брэнтан Хагінс (англ.: Charles Brenton Huggins; 22 верасня 1901, Галіфакс, Канада — 12 студзеня 1997, Чыкага) — амерыканскі хірург і анколаг. Член Нацыянальнай АН ЗША (1949).
Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт у 1924 годзе. У 1956-62 гадах прафесар хірургіі Чыкагскага ўніверсітэта. У 1951-69 гадах у лабараторыі па даследаванні раку клінікі Бен-Мей (дырэктар). Навуковыя працы па гармонатэрапіі раку, біяхіміі ферментаў. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1966) (разам з Ф. Роўсам).
Зноскі
Літаратура