Франка Фабрыцы (іт. Franco Fabrizi; 15 лютага 1916, Картэмаджорэ, П'ячэнца, Італія — 18 кастрычніка 1995, там жа) — італьянскі акцёр тэатра і кіно.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і цырульніка і касіра. У 1947 годзе дэбютаваў на тэатральнай сцэне, а ўжо ў 1950 годзе — у кіно («Хроніка кахання»). Прызнанне акцёру прынесла ролю ў карціне «Мамчыны сынкі». Здымаўся ў фільмах Федэрыка Феліні, Мікеланджэла Антаніёні, Лукіна Вісконці, Дзіна Рызі, Луіса Гарсіі Берлангі, Марка Ферэры, П’етра Джэрмі, Луіджы Дзампы і іншых. Граў рознахарактарныя ролі, часта эпізадычныя. Здымаўся на тэлебачанні.
Фільмаграфія
Зноскі
- ↑ а б Franco Fabrizi // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.