Пакістан, Індыя:
Індаеўрапейская сям'я
Урду́ (саманазва: اُردُو, вымаўл. [ˈʊrd̪uː] таксама вядомы як Лашкары[1] саманазва: لشکری) — стандартызаваны варыянт мовы хіндустані, гістарычна звязаны з культурай мусульманскага насельніцтва паўвострава Індастан, адна з літаратурных моў рэгіёна.
За выключэннем спецыфічнай лексікі ўрду з'яўляецца ўзаемназразумелай з іншай літаратурным варыянтам мовы хіндустані — хіндзі. Урду і хіндзі маюць амаль ідэнтычную марфалагічную і сінтаксічную структуру. З агульным улікам хіндзі і ўрду носьбіты абедзвюх літаратурных моў складаюць чацвёртую ў свеце супольнасць носьбітаў, саступаючы толькі кітайскай, англійскай і іспанскай мовам.
Пачынаючы з канца перыяду Вялікіх Маголаў у ХІХ ст. розныя дыялектныя формы хіндустані набываюць статус лінгва-франка ў большай частцы Паўднёвай Азіі. У цяперашні час літаратурная ўрду з'яўляецца адной з дзяржаўных моў Пакістана (поруч з англійскай) і мовай міжнацыянальных зносін у краіне. Акрамя таго, мова знаходзіцца ў спісе 23 афіцыйных моў Індыі і мае афіцыйны статус у шасці штатах гэтай краіны.
Як і літаратурная хіндзі, урду з'яўляецца адным з літаратурных варыянтаў мовы хіндустані. Абодзве нормы заснаваныя на дыялекце кхары-болі — гістарычна прэстыжным дыялекце хіндустані, распаўсюджаным найперш у наваколлях Дэлі[2]. Генетычна хіндустані адносіцца да моў цэнтральнай зоны, якая ўваходзіць у склад індаарыйскай групы індаіранскай галіны індаеўрапейскай сям'і моў.
Этымалогія слова урду́ звязваецца з цюркскім ordu[3]. Падобную этымалогію ў беларускай мове таксама мае тэрмін «арда́». Этымалогія назвы урду таксама выводзіцца з персідскага زبانِ اُردُوئے معلّٰى ([zəbaːn eː ʊrd̪u eː moəllaː]) — «мова арыстакратычнага двара»[4].
Паходжанне ўрду звязана з гаворкамі кхарыболі мовы хіндустані, якая, у сваю чаргу, непасрэдна паходзіць ад сярэднеіндыйскіхbeen форм маўлення, вядомых пад тэрмінам апабхранша. Такое ж паходжанне маюць усе сучасныя мовы індаарыйскай групы моў.
Ад узнікнення Дэлійскага султаната і Імперыі Вялікіх Маголаў і да ўсталявання брытанскага кіравання на тэрыторыі Індастана хіндустані з'яўлялася літаратурнай мовай як індуістаў, так і мусульман рэгіёна. І тыя, і другія запісвалі мову хіндустані персідскім варыянтам арабскага пісьма. У гэтую эпоху мову называлі пераважна хіндзі, хіндаві, дэхлаві (г.зн. гаворка горада Дэлі).
Пры праўленні Вялікіх Маголаў афіцыйнай мовай была персідская. У 1837 годзе яна страчвае гэты статус, на змену ёй у якасці моў справаводства зацвярджаюцца ўрду і англійская мова. Тое, што асноўная мова краіны, запісваецца цяпер арабіцай, стала прычынаю незадаволенасці індуістаў паўночнага захаду Індыі, якія даказвалі, што мова павінна запісвацца ўласнаіндыйскім пісьмом — дэванагары. У выніку, індуісты пачалі ўжываць свой варыянт хіндустані — хіндзі, які стаў афіцыйным у штаце Біхар у 1881 годзе. Ад гэтага часу ўзнікла юрыдычнае раздзяленне моў урду (для мусульман) і хіндзі (для індуістаў), якое канчаткова аформілася з падзелам Брытанскай Індыіberu на ўласна Індыю, дзе афіцыйны статус набыла літаратурная мова хіндзі з выкарыстаннем дэванагары, і Пакістан, у якім усталявалася ідэалогія пабудовы дзяржавы мусульман былой Брытанскай Індыі, а афіцыйны статус атрымала літаратурная ўрду з выкарыстаннем арабскага пісьма. На працягу існавання незалежнага Пакістана ў якасці літаратурнага стандарту ўрду ўсталявалася норма са значным персідскім уплывам.
Сярод дзеячаў пакістанскага руху, якія былі зацікаўленыя ў стварэнні дзяржавы на аснове мусульманскіх тэрыторый Брытанскай Індыі, урду атрымала папулярнасць як магчымая будучая міжэтнічная мова для мусульман Індастана з розным этнічным паходжаннем. Аднак рух, які ставіў на мэце аб'яднанне індыйскіх мусульман пры дапамозе адзінай мовы, пачаў афармляцца з падзеннем Вялікіх Маголаў ужо ў сярэдзіне ХІХ ст. Так, у падтрымку пазіцый урду выступаў інтэлектуал Саід Ахмад-ханberu, які абараняў пазіцыі ўрду ва ўсіх галінах грамадства паўночнай Індыі, але ўрэшце быў вымушаны звузіць уласныя ідэі да прыняцця ўрду толькі як мовы мусульман рэгіёна[5]. У 1920-х гадах Махатма Гандзі, які ў пэўныя часы выступаў супраць ідэі незалежнага Пакістана, выступаў з намаганнямі аднаўлення ідэі адзінай мовы хіндустані, што ўрэшце было адрынута ідэолагамі пакістанскага руху, якія нефармальна здолелі зацвердзіць урду як сімвал руху за дзяржаву мусульман Індастана.
Прадпрымаліся спробы «ачысціць» урду і хіндзі ад запазычанняў санскрыцкага і персідскага паходжання адпаведна. Тым не менш, пры засваенні прафесійнай лексікі ва ўрду працягваецца шырокае выкарыстанне арабскай мовы і фарсі, а ў хіндзі — санскрыту, ад чаго літаратурныя мовы захоўваюць моцны іншамоўны ўплыў.
У новай і навейшай гісторыі прыкметны ўплыў на ўрду аказвае англійская мова, якая з'яўляецца ў цяперашні час асноўнай міжнароднай мовай свету і адной з дзяржаўных моў Пакістана ды Індыі.
Развіццё літаратуры на ўрду пачынаецца з параўнальна позняга часу і мае шэраг асаблівасцей, звязаных з колішнім прэстыжным статусам персідскай мовы, якая на паўночным Індастане некалі была мовай двара манархаў-мусульман.
Гістарычныя сувязі і функцыі ўрду абумоўлівалі пашырэнне ў літаратуры на ўрду перакладаў мусульманскіх рэлігійных тэкстаў і арабскіх ды персідскіх класічных прац. У параўнанні з іншымі мовамі рэгіёна, рэлігійная ісламская тэматыка прадстаўлена ў літаратуры на ўрду намнога шырэй. Гэта тлумачыцца статусам урду як лінгва-франка мусульманскага насельніцтва Індастана.
Цікава адзначыць, што на мове ўрду была напісана кніга Лал Кітабbeen — папулярны ў Паўночнай Індыі астралагічны трактат, складзены ў эпоху шырокага распаўсюджання ўрду ў сярод брахманаў рэгіёна (XVIII ст.)
У свецкай прозе на ўрду атрымалі вялікую папулярнасць празаічныя творы ў жанры казкі або апавядання (М. Прэмчандberu, С. Хасан Мантоberu, Р. Сінгх Бедзі, К. Чандарberu, К. Хайдэрbeen, І. Чугхтай, Х. Абас, А. Надзім Касміbeen). З канца мінулага стагоддзя пачынаецца творчасць у жанры рамана, які абапіраецца галоўным чынам на англійскія літаратурныя традыцыі. Звычайна кожны традыцыйны жанр мае ўласнае найменне ў мове, не будучы пазычанымі з іншых моў.
Урду мае багатую, добра распрацаваную паэтычную традыцыю. Паэзія на мове урду традыцыйна падзяляецца на два вялікія жанры — газэль (абстрактная тэматыка) і назм (апавяданне або сатыра), апошні ўключае жанры панегірыка, элегіі і паэмы. Кожны з жанраў таксама мае традыцыйныя назвы. У жанры панегірыка развіўся жанр нат — паэзіі, складзенай у гонар Мухамада. Творы нат могуць прымаць розныя формы, але часцей пішуцца ў форме газэліberu. Мова натаў можа вар’іравацца па насычанасці персідскай лексікай. А. Рэза Хан Барэлвіbeen складаў наты, у якіх у кожнай страфе спалучаліся тэксты на арабскай, персідскай мовах, афіцыйнай урду і гутарковай хіндзі. Акрамя названых жанраў, значнае месца ў літаратуры ўрду займаюць творы на тэму шанавання ісламскіх мучанікаў.
У літаратурнай традыцыі урду большасць паэтаў бярэ сабе літаратурны псеўданім, які можа быць як выдуманым, так і часткай уласнага імені. Пры ўпамінанні паэта псеўданім прынята ставіць у канцы пасля сапраўднага імені.
Самым вядомым паэтам на мове ўрду лічыцца Мухамад Ікбал, які пісаў у першай палавіне ХХ ст. Ён прадстаўляў погляды мусульман Індастана, і лічыцца «духоўным бацькам» Пакістана.
Колькасць носьбітаў урду вагаецца ад 60 да 70 млн чал. у залежнасці ад звестак і прынцыпаў ацэньвання. Згодна з перапісам 2001 года ў Індыі пражывае прыблізна 52 млн носьбітаў урду; каля 10 млн жыве ў Пакістане (перапіс 1998 года)[6].
Вялікія супольнасці носьбітаў урду (некалькі соцень тыс. чал.) прадстаўленыя дыяспарай, асабліва ў Вялікабрытаніі, Саудаўскай Аравіі, ЗША і Бангладэшы. У Бангладэшы ўрду вядомая пераважна пад назвай біхары (такую ж назву носіць група моў (мова)been у складзе ўсходніх індаарыйскіх моў, распаўсюджаная ў асноўным Біхары і навакольных землях)[7].
З-за цяжкасцей у адрозніванні носьбітаў урду і хіндзі ў Індыі і Пакістане, а таксама ў ацэнцы колькасці людзей, для якіх урду — другая мова, ацэненая колькасць гаворачых няпэўная і спрэчная.
Урду — нацыянальная мова і адна з дзвюх афіцыйных моў Пакістана (разам з англійскай). Менш чым для 10 % насельніцтва Пакістана ўрду з'яўляецца роднай мовай. Тым не менш, у той ці іншай ступені мову разумее большасць насельніцтва краіны, і яна выконвае ролю мовы міжэтнічных зносін. Урду з'яўляецца абавязковым прадметам для выкладання ў сярэдніх школах краіны незалежна ад мовы навучання. Гэта прывяло да таго, што нярэдка людзі ўмеюць чытаць і пісаць на мове ўрду, а на роднай — не. Такое становішча прыводзіць узаемнага ўплыву мясцовых пакістанскіх моў і ўрду.
У Індыі ўрду з'яўляецца адной з 23 федэральна прызнаных моў краіны і мае афіцыйны статус у штатах Андхра-Прадэш, Джаму і Кашмір, Карнатака, Махараштра, Утар-Прадэш і Заходняя Бенгалія. Урду выкарыстоўваецца як мова выкладання ў некаторых школах, а таксама выкладаецца разам з арабскай мовай у індыйскіх медрэсэ (мусульманскія духоўныя вучылішчы). У Індыі налічваецца больш за 3000 урдумоўных публікацый, у тым ліку 405 штодзённых газетных выданняў.
Значнасць урду ў мусульманскім свеце даволі высокая: так, у Меццы і Медзіне, рэлігійных цэнтрах ісламу, інфармацыйныя вывескі, як правіла, прадубляваныя на ўрду[8].
У мове ўрду традыцыйна вылучаецца некалькі дыялектаў, сярод якіх дакхініbeen і рэкхтаbeen, а таксама сучасная размоўная ўрду, заснаваная на кхарыболіbeen — гаворцы Дэлійскіх наваколляў.
Дыялекты дакхіні распаўсюджаныя на поўдні Індыі (Дэканскае пласкагор’е). Яны адрозніваюцца ад стандартнай урду асаблівым спалучэннем лексікі арабскага, персідскага, цюркскага паходжання, а таксама запазычанняў з моў маратхі і конкані.
Пакістанскі варыянт урду паступова аддаляецца ад індыйскіх форм урду, увабраўшы ў сябе мноства запазычаных слоў, прыказак і фанетычных асаблівасцей з мясцовых пакістанскіх моў, такіх як пушту, панджабі, белуджская, сіндхі. Акрамя таго, з гістарычных прычын, гаворкі ўрду ў Пакістане зведалі большы ўплыў персідскай і арабскай моў.
Да таго ж, у якасці асобнага дыялекту часам разглядаецца рэкхта, мова паэзіі ўрдуbeen, на якой пісалі многія знакамітыя паэты.
Гукавы лад літаратурнай урду мала адрозніваецца фаналогіі літаратурнай хіндзі. Таму ў мовазнаўчых працах фанетыка ўрду разглядаецца ў рамках гукавога ладу хіндустані. У хіндустані налічваецца 10 галосных[9]. Сярод зычных 28 фанем захаваліся са старажытнаіндыйскага перыяду, 2 гукі ўзніклі пазней у пэўных пазіцыях, і яшчэ 7 трапілі ў мову разам з запазычанымі словамі.
Базавы лексічны фонд урду, як у хіндзі і іншых індаарыйскіх мовах, складае лексіка індаарыйскага паходжання. Культурныя сувязі і роля ўрду сталі прычынай асаблівага пранікнення ў лексіку мовы лексем персідскага і арабскага паходжання, прытым значная частка апошніх засвойвалася пры пасрэдніцтве персідскае мовы, што аказала ўплыў на семантыку і фанетыку дадзеных лексем. Іншыя пласты запазычанняў складаюць лексемы цюркскага (у прыватнасці, чагатайскага паходжання — з колішняй літаратурнай цюркскай мовы Цэнтральнай Азіі) і партугальскага паходжання, з Новага часу пашырылася роля англійскай мовы. Сінонімы рознай этымалогіі могуць выступаць пры выкарыстанні розных функцыянальных стыляў мовы (напрыклад, پانی pānī — пры размоўным стылі, آب āb — у мастацкім, абодва значэнні — «вада»; першае мае індаарыйскае паходжанне, другое — персідскае). Як правіла, выкарыстанне лексем персідскага і арабскага паходжання характэрна для спецыфічных стыляў маўлення, у прыватнасці, мастацкага.
Спрадвечныя або шырокаўжываныя лексемы могуць таксама мець сінонімы, выкарыстанне якіх замацавана ў адпаведнасці з ступенню ветлівасці ў маўленні. Напрыклад, выраз us kī ammī «ягоная маці» можа замяняцца на us kī wālidah пры большай ступені ветлівасці, us kī wālidah-yi muḥtarmah (яшчэ большая ступень ветлівасці) або us kī māṉ (грубае). Падобныя адценні ветлівасці маюць таксама часціцы са значэннем «так», «не», а таксама шэраг дзеясловаў.
Выбар сінонімаў у маўленні можа залежаць ад рэлігійнай прыналежнасці гаворачага.
Марфалагічныя і сінтаксічныя адрозненні паміж урду і хіндзі мінімальныя, таму ў многіх тыпалагічных даследаваннях гэтыя пытанні разглядаюцца ў рамках марфалогіі і сінтаксісу ўсяе мовы хіндустані.
Асноўны парадак слоў у сказе мае выгляд схемы SOV — дзейнік-дапаўненне-выказнік, перавагі правага ці левага галінавання няма (сустракаюцца абодва віды). Тым не менш, парадак слоў у сказе адносна свабодны, і існуюць канструкцыі, якія выходзяць за рамкі схемы SOV[10]. Замацаваны характар маюць ускоснае дапаўненне (знаходзіцца перад прамым), прыметнікі-азначэнні (стаяць перад азначаемым назоўнікам), прыслоўе (размяшчаецца перад азначаемым прыметнікам), адмоўныя і пытальныя маркеры nahī̃, na, mat (ідуць перад дзеясловам; калі ёсць абодва, першым стаіць пытальны).
Валоданне адлюстроўваецца пры дапамозе маркера kā, паслялога ke pās і дзеяслова honā. Аб'екты валодання дзеляцца на дзве катэгорыі: у адну ўваходзяць людзі (напрыклад, члены сям'і) і часткі цела, у другую — большасць неадушаўлёных прадметаў і абстрактных паняццяў, жывёлы і некаторыя асобы (напрыклад, рабы). Для назоўнікаў першай катэгорыі ўжываецца маркер kā, які ставіцца пасля «ўладальніка» перад дапаўненнем (Shiv kī tīn ā̃khẽ hain «У Шывы тры вокі»); калі ролю «ўладальніка» выконвае асабовы займеннік, валоданне перадаецца прыналежным займеннікам у адпаведнай форме. Для аб'ектаў другой катэгорыі выкарыстоўваецца канструкцыя з ke pās (Mohan ke pās ek bukkarī he «У Махана адна каза»).
Літаратурная ўрду часта супрацьпастаўляецца літаратурнай мове хіндзі. Акрамя рэлігійнага падтэксту, асноўныя адрозненні паміж урду і хіндзі заключаюцца ў пісьмовай норме (арабскае пісьмо ва ўрду, дэванагары ў хіндзі) і спецыялізаванай лексіцы: крыніцаю для падобнай лексікі ва ўрду служыць арабская і персідская мовы, у хіндзі гэту ролю выконвае ў асноўным санскрыт. Тым не менш, абедзве мовы маюць вялікую колькасць арабізмаў, персізмаў і санскрытызмаў.
Большая частка лінгвістаў цяпер разглядае ўрду і хіндзі як дзве часткі адной плюрыцэнтрычнай мовы — хіндустані[11][12], адрозненні між якімі галоўным чынам ляжаць на сацыялінгвістычным узроўні. Некаторая частка мовазнаўцаў адносіць урду і хіндзі да асобных моў[13]. На размоўным узроўні ўрду і хіндзі праяўляюць высокую ступень узаемназразумеласці, якая скарачаецца ў галінах выкарыстання спецыялізаванай лексікі. У аматарскай палеміцы часта сцвярджаецца пра асобны характар урду і хіндзі, што часткова тлумачыцца рэлігійнай афарбоўкай дзвюх літаратурных стандартаў з часоў падзелу Брытанскай Індыі і працяглай рэлігійнай напружанасцю.
Акрамя сацыялінгвістычных, пісьмовых і часткова лексічных адрозненняў ад хіндзі, урду мае невялікую колькасць асаблівасцей у марфалогіі. Напрыклад, ва ўскосных формах для ўрду, акрамя традыцыйнай cāhi'e, уласцівая форма cāhi'ẽ; большая разнастайнасць у выкарыстанні інфінітываў (у хіндзі інфінітыў звычайна ўжываецца ў якасці дапаўнення, дапасоўваючыся з граматычным дзейнікам дзеяслова). Адзначаецца таксама абавязковае выкарыстанне ва ўрду суфікса -kar у складаназалежных сказах, тады як у хіндзі ён можа выпадаць (хіндзі unko dekh ham ro paṛe, але урду un ko dekh kar ham ro paṛe «убачыўшы яго, мы расплакаліся»). Да адметнасцей урду (у параўнанні з хіндзі) таксама адносіцца шырокае выкарыстанне ізафетаberu (канструкцыя з двух назоўнікаў, калі апошні стаіць у родным склоне і азначае першы), шэраг прыслоўяў і прыслоўных зваротаў, адрозненне роду ў некаторых назоўнікаў[14].
Указальныя займеннікі ў літаратурнай хіндзі не супадаюць з урду (хіндзі — yah «гэта», ye «гэтыя», vah «тое», ve «тыя»; урду — ye «гэта, гэтыя», vo «тое, тыя»), аднак з урду супадаюць указальныя займеннікі размоўнай хіндзі.
Сярод фаналагічных адрозненняў вылучаецца розны лёс запазычаных з персідскай мовы гукаў /q, x, ɣ/, якія, хоць і прысутнічаюць у хіндзі, часта замяняюцца там гукамі /k, kʰ, ɡ/ адпаведна[15][16]. Іншым адрозненнем лічыцца замена запазычаных фанем /f, z, ʃ/ на /pʰ, dʒ, s/ у некаторых носьбітаў хіндзі (як правіла, з сельскіх мясцовасцей), але падобная практыка лічыцца ненарматыўнай. Тады як носьбіты ўрду, незалежна ад статусу і адукацыі, вымаўляюць гэтыя гукі правільна[15][16]. Паводле Р. Шміт[17] для хіндзі характэрныя ініцыяльныя /kɾ, kʃ, st̪, sʋ, ʃɾ, sn, nj/ і фінальныя /t̪ʋ, ʃʋ, nj, lj, ɾʋ, dʒj, ɾj/, тады як для ўрду — араба-персідскія фінальныя /ft̪, ɾf, mt̪, mɾ, ms, kl, t̪l, bl, sl, t̪m, lm, ɦm, ɦɾ/.
Гістарычна ўрду запісвалася некалькімі пісьмёнамі, цяпер найбольш распаўсюджаным з'яўляецца пісьменнасць на аснове арабскага пісьма.
Урду запісваецца справа-налева разнавіднасцю персідскага алфавіта, які ў сваю чаргу быў створаны на аснове арабскага пісьма. У адрозненне ад большасці іншых моў, якія выкарыстоўваюць арабскую пісьменнасць, ва ўрду выкарыстоўваецца даволі архаічны і рэдкі шрыфт насталік, распрацаваны ў персідскай каліграфіі. Насталік вядомы сваёй складанасцю для тэхнічнага набору тэкстаў: так, да канца 1980-х гадоў урдумоўныя газеты амаль поўнасцю складаліся ўласнаручна спецыяльнымі майстрамі каліграфіі. У горадзе Чэнаі (штат Тамілнад) дагэтуль выдаецца штодзённая рукапісная газета Мусальманberu (урду: مسلمان — бел.: мусульманін)[18].
Урду таксама некалі запісвалася пісьмом кайтхіberu, якое часта разглядаюць як скорапісны варыянт дэванагары. У часы брытанскага кіравання Індыяй моцна персіянізаваная форма ўрду выкарыстоўвалася як мова брытанскай адміністрацыі ў Авадхуbeen, Біхары, Бенгаліі і т.зв. Паўночна-Заходніх правінцыяхberu. Да другой палавіны 19-га стагоддзя афіцыйныя дакументы запісваліся персідскім пісьмом. У 1880 годзе Эшлі Эдэнberu, лейтэнант-губернатар Бенгаліі, адмяніў выкарыстанне персідскага алфавіта ў адміністрацыях Бенгаліі і Біхара і ўстанавіў выключнае выкарыстанне пісьма кайтхі, якое ў той час параўнальна шырока ўжывалася для запісу як урду, так і хіндзі[19]. Цяпер кайтхі практычна не выкарыстоўваецца для запісу ўрду ў Пакістане, у Індыі ўжыванне гэтага пісьма значна скарацілася.
З адносна нядаўняга часу для запісу ўрду ў Індыі, найперш у перыядычных урду-моўных выданнях, выкарыстоўваецца пісьмо дэванагары. Выкарыстанне гэтага пісьма дае большы ахоп чытачоў. Запісы дэванагары на мове ўрду, у параўнанні з хіндзі, маюць адметныя асаблівасці арфаграфіі[20]. Сярод арфаграфічных новаўвядзенняў адзначаецца выкарыстанне этымалагічнай перадачы араба-персідскіх запазычанняў. Напрыклад, прымяненне знака अ (у дэванагары a) для перадачы араба-персідскага ع (‘ain), што супярэчыць арфаграфіі хіндзі.
У пэўных галінах пісьмовых зносін пры запісе ўрду можа выкарыстоўвацца лацінскі алфавіт. Выпадкі выкарыстання лацініцы ў мове адзначаліся ў часы Брытанскай Індыі. Цяпер лацініца зноў набывае папулярнасць у асяроддзі інтэрнэт-зносін. Сярод прычын — адсутнасць ведаў некаторых пакістанскіх мігрантаў па арабскім пісьме, а таксама патрэба выкарыстання агульнай пісьменнасці пры зносінах між індыйскімі ды пакістанскімі носьбітамі мовы, якія карыстаюцца рознымі відамі пісьма (гл. вышэй).
Раманізаваная ўрду (урду з пісьмом на аснове лацініцы) захоўвае значнасць сярод хрысціян Пакістана і паўночнай Індыі. Урду была асноўнай роднай мовай хрысціян у паўночнай частцы Брытанскай Індыі і дагэтуль ужываецца хрысціянамі гэтых абласцей. Лацінская версія пісьменнасці ўрду выкарыстана ў выданні ўрдумоўнай Бібліі (Біблейскае Таварыства Індыі) і кніг рэлігійных спеваў. Аднак, выкарыстанне раманізаванай урду скарачаецца з-за пашырэння хіндзі і англійскай мовы.
Існуе некалькі сістэм раманізацыі (перадачы ўласных назваў лацінскім алфавітам з мэтаю засваення мовамі, якія выкарыстоўваюць лацінскі алфавіт). Найбольш ужывальнымі з іх з'яўляюцца раманізацыя ALA-LCbeen мовы ўрду і т.зв. урду-хіндустанская раманізацыя Удзіна—Бегумаbeen. Апошняя зацверджана ў 1992 годзе на Першай міжнароднай канфэрэнцыі па ўрду і абапіраецца на вопыт ранейшых брытанскіх мовазнаўчых даследаванняў XVIII—ХІХ стагоддзяў (каледж Форт-Уільямаberu, Дж. Б. Гілкрыстberu) і вылучаецца найперш узаемнаадназназнай адпаведнасцю транслітарацыі сімвалам арыгінальнага пісьма ўрду-хіндустані, лепшай перадачай галосных гукаў у параўнанні з пісьменнасцю ўрду і ужываннем сімвалаў у рамках фармата ASCII, што дазваляе пазбягаць тэхнічных праблем пры наборы тэксту.
На прыкладзе артыкула 1 Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека.