Укая́лі[2] (ісп.: Ucayali) — рака ў Перу, правы прыток Амазонкі (некаторыя даследчыкі лічаць яе вытокам[2]).
Даўжыня ракі 1950 (1600[3]) км, плошча вадазбору 375 тыс. (350 тыс.[3]) км². Сярэдні расход вады 12,6 тыс. (13,5 тыс.[3]) м³/с. Утвараецца да сутокаў рэк Тамба (у вярхоўях — Апурымак) і Урубамба, якія бяруць пачатак у Цэнтральных Андах. Далей працякае па Амазонскай нізіне. Разводдзе з верасня да сакавіка[2]. Суднаходная ад горада Аталая. Галоўны порт — Пукальпа. Прыток: Апурымак.