Установа таксама вядома як 3-ці Тулузскі ўніверсітэт (фр.: Université Toulouse-III). Яна была заснавана ў 1969 годзе шляхам перагрупоўкі факультэтаў былога адзінага Тулузскага ўніверсітэта, які быў заснаваны яшчэ ў 1229 годзе. Спецыялізуючыся на дакладных навуках, тэхналогіях, медыцынскіх дысцыплінах і спорце, гэта найбуйнейшы універсітэт у Тулузе з амаль 30 000 студэнтамі. Універсітэт заняў 1-е месца сярод французскіх універсітэтаў, выпускнікі якіх лепш за ўсё знаходзяць працу ў 2013 годзе.