Універсітэт з’яўляецца галоўнай вышэйшай навучальнай установай у агламерацыі Грэнобля. Універсітэт, заснаваны ў 1339 годзе, знікаў тройчы на працягу сваёй гісторыі. У цяперашнім выглядзе гэта вынік зліцця трох універсітэтаў, створаных пасля мая 1968 года. Гэта адзін з 10 найбольш важных універсітэтаў Францыі, пяты па памеры і самы вялікі ў рэгіёне Авернь — Рона — Альпы па колькасці студэнтаў, а таксама па дынамізму даследаванняў. Універсітэт быў адзначаны ў студзені 2016 года міжнародным журы ў рамках Ініцыятывы перадавога вопыту (IDEX), а затым прызначаны 24 красавіка 2019 года Міністэрствам вышэйшай адукацыі, даследаванняў і інавацый для размяшчэння аднаго з чатырох міждысцыплінарных інстытутаў штучнага інтэлекту. Газета Times Higher Education паставіла яго на восьмае месца сярод найпрыгажэйшых універсітэтаў Еўропы ў 2018 годзе. У тым жа годзе ён стаў самым цытуемым французскім універсітэтам у Шанхайскім рэйтынгу ВНУ.
Структура
Грэнобльскі політэхнічны ўніверсітэт
Грэнобльская нацыянальная вышэйшая школа архітэктуры
Грэнобльскі інстытут палітычных навук
Факультэт навук
Універсітэцкая тэхналагічная школа
Факультэт здароўя, спорту і сацыяльна-гуманітарных навук