Універсітэт адчыніў свае дзверы 3 студзеня1765 года падчас перыяду незалежнасці Корсікі. У свой час Вальтэр, Русо і Мантэск’ё наведвалі яго з візітамі. У 1768 годзе ён быў закрыты з пачаткам французскага панавання на Корсіцы. Пасля шматлікіх скаргаў і пратэстаў ён быў зноў адкрыты толькі ў 1981 годзе. Вучэльня названа ў гонар Паскаля Паолі, карсіканскага палітычнага і ваеннага дзеяча, старшыні ўрада Карсіканскай Рэспублікі ў 1755—1769 гадах.
Структура
Факультэты
Факультэт мовазнаўства, мастацтваў і сацыяльна-гуманітарных навук
Факультэт правазнаўства і паліталогіі
Факультэт навукі і тэхнікі
Інстытуты і школы
Інстытут здароўя
Тэхналагічны інстытут
Школа менеджменту і эканомікі / Інстытут дзелавога адміністравання
Нацыянальны вышэйшы інстытут навучання і выхавання