Тосна — горад (з 1963 года, упершыню згаданы ў 1500 годзе) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Тосненскага раёна Ленінградскай вобласці.
Насельніцтва — 39.127 жыхароў (2010).
Горад размешчаны на беразе ракі Тосна (басейн Нявы), за 54 км на паўднёвы ўсход ад Санкт-Пецярбурга. Даехаць да яго можна на электрацягніках з Маскоўскага вакзала, а таксама на камерцыйным аўтобусе К-610 ад станцыі метро «Зорная».