У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Гаўрыленя .
Таццяна Сцяпанаўна Гаўрыленя
Нарадзілася
24 красавіка 1994 (1994-04-24 ) [ 1] (30 гадоў)
Грамадзянства
Пазіцыя
абаронца
Клубная кар’ера[ * 1]
↑ Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Таццяна Сцяпанаўна Гаўрыленя (нар. 24 красавіка 1994 , Бабруйск , Беларусь ) — беларуская футбалістка , абаронца . Кандыдат у майстра спорту. Сястра беларускай футбалісткі Вольгі Гаўрылені .
Клубная кар’ера
На працягу двух гадоў займалася футболам у ДЮСШ № 1 г. Бабруйска ў трэнера-выкладчыка Віктара Вікенцьевіча Ганчарова. У 2009 годзе, у 9-м класе, ёй прапанавалі працягнуць навучанне ў Магілёўскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву . Займалася ў вучылішча алімпійскага рэзерву да 11-га класа, потым паступіла ў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэтім. А. Куляшова на спартовым аддзяленні.
Футбольную кар’еру пачынала ва ўзросце 16 гадоў у ЖФК «Надзея-ДЮСШАР № 7 » у трэнераў Аляксандра Васілевіча Ластачкіна і Уладзіміра Пятровіча Шындзікава .
Пасля заканчэння ўніверсітэта паўгода працавала ў Магілёўскім клубе «Надзея-Дняпро», а потым вярнулася ў родны Бабруйск. У 2017 годзе працаўладкавалася ў ДЮСШ № 4 г. Бабруйска. У тым жа году пачала гуляць за ЖФК «Бабруйчанка ».
У 2017 годзе ўпершыню выступалі за «Бабруйчанку» на чэмпіянаце Беларусі па пляжным футболе. З 2022 года ўлучана ў склад зборнай Рэспублікі Беларусь па пляжным футболе [ 2] .
Зноскі
Спасылкі