Вольга Сцяпанаўна Гаўрыленя

Футбол
Вольга Сцяпанаўна Гаўрыленя
Нарадзілася 24 красавіка 1994(1994-04-24)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства
Пазіцыя паўабаронца, абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2016 Надзея-СДЮШАР-7
2017—2022 Бабруйчанка
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Вольга Сцяпанаўна Гаўрыленя (нар. 24 красавіка 1994, Бабруйск, Беларусь) — беларуская футбалістка, абаронца. Кандыдат у майстра спорту. Сястра беларускай футбалісткі Таццяны Гаўрылені.

Клубная кар’ера

На працягу двух гадоў займалася футболам у ДЮСШ № 1 г. Бабруйска ў трэнера-выкладчыка Віктара Вікенцьевіча Ганчарова. У 2009 годзе, у 9-м класе, ёй прапанавалі працягнуць навучанне ў Магілёўскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву. Займалася ў вучылішча алімпійскага рэзерву да 11-га класа, потым паступіла ў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэтім. А. Куляшова на спартовым аддзяленні.

Футбольную кар’еру пачынала ва ўзросце 16 гадоў у ЖФК «Надзея-ДЮСШАР № 7» у трэнераў Аляксандра Васілевіча Ластачкіна і Уладзіміра Пятровіча Шындзікава.

Пасля заканчэння ўніверсітэта паўгода працавала ў Магілёўскім клубе «Надзея-Дняпро», а потым вярнулася ў родны Бабруйск. У 2017 годзе працаўладкавалася ў ФСК Бабруйскага раёна. У тым жа году пачала гуляць за ЖФК «Бабруйчанка».

У 2016 годзе ўпершыню выступалі за «Бабруйчанку» на чэмпіянаце Беларусі па пляжным футболе. З 2022 года ўлучана ў склад зборнай Рэспублікі Беларусь па пляжным футболе[3].

Зноскі

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!