Такама́цу (яп.: 高松市 Такамацу-сі) — цэнтральны горад Японіі, адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Кагава на востраве Сікоку, буйны порт на Унутраным японскім моры. 26 верасня 2005 года і 10 студзеня 2006 года Такамацу быў пашыраны за кошт далучэння пасёлкаў Сіяноэ, Мурэ, Адзі, Кагава, Конан і Какубундзі. Плошча горада складае 375,14 км²,[1] насельніцтва — 419 429 чалавек (1 кастрычніка 2012)[2], шчыльнасць насельніцтва — 1 118,06 чал./км².
Паселішча афіцыйна атрымала статус горада 15 лютага 1890 года. Такамацу быў і заставаўся палітычным і эканамічным цэнтрам рэгіёна з перыяду Эда, калі кіраўнікі дынастыі Мацудайра зрабілі яго сталіцай сваіх уладанняў.
З адкрыццём вялікага моста Сэто цягнікі курсуюць з Такамацу ва Уно (Тамана, Акаяма).
Галоўнай славутасцю Такамацу можна лічыць парк Рыцурын — выдатны сад, закладзены ў перыяд Эда.
У горадзе грунтуецца футбольны клуб «Каматамарэ Санукі».