Сярэдняя Ахтуба (руск.: Сре́дняя А́хтуба) — пасёлак гарадскога тыпу (рабочы пасёлак) у Валгаградскай вобласціРасіі. Адміністрацыйны цэнтр Сярэднеахтубінскага раёна. У межах арганізацыі мясцовага самакіравання ўтварае муніцыпальнае ўтварэнне гарадское паселішча рабочы пасёлак Сярэдняя Ахтуба як адзіны населены пункт у яго складзе. Насельніцтва — 14 259 чалавек (2021).
Пасёлак размешчаны ля мяжы Волга-Ахтубінскай поймы і паўпустынных абласцей Прыкаспійскай нізіны, на левым беразе ракі Ахтуба, на вышыні 18 метраў вышэй за ўзровень сусветнага акіяна. Глебавае покрыва комплекснае: распаўсюджаны саланцы (аўтаморфныя) і каштанавыя саланцаватыя і саланчаковыя глебы, у Волга-Ахтубінскай пойме — поймавыя лугавыя глебы.
Па аўтамабільнай дарозе адлегласць да абласнога цэнтра горада Валгаграда — 31 км, да горада Волжскі — 14 км (да цэнтра горада). Праз пасёлак праходзіць рэгіянальная аўтадарога Астрахань — Волжскі — Энгельс — Самара.
Сре́дняя А́хтуба // Т. 24А. Собаки — Струна. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 379. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)