Судэ́ты[1] (польск.: Sudety, ням.: Sudeten, чэшск.: Krkonošsko-jesenická subprovincie, Krkonošsko-jesenická soustava або Sudetská soustava) — горы ў Цэнтральнай Еўропе.
Геаграфічнае становішча
Размяшчаюцца на тэрыторыі Германіі, Польшчы і Чэхіі. Працягнуліся з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход на 310 км. Вышыня да 1603 м (Снежка ў масіве Крконашэ). На паўднёвым захадзе мяжуюць з Чэшскім масівам. Падзяляюцца на Заходнія (галоўныя хрыбты — Кашаўскія і Йізерскія горы, масіў Крканошэ), Сярэднія і Усходнія Судэты.
Прырода
Судэты ўтварыліся ў эпохі герцынскай і альпійскай складкавасцей. Складзены пераважна з фанітаў, гнейсаў, сланцаў, мелавых пясчанікаў, мергеляў. Утвараюць сістэму з некалькіх паралельна выцягнутых горных хрыбтоў, раздзеленых тэктанічнымі далінамі. Пераважаюць вышыні 500—1000 м. Схілы стромкія, вяршыні больш згладжаныя. Сустракаюцца ледавіковыя формы рэльефу: цыркі, кары, марэнныя азёры (галоўным чынам, у масіве Крконашэ). Эразійныя формы рэльефу малараспаўсюджаныя. Радовішчы бурага вугалю, шкляных пяскоў, па разломах шматлікія выхады мінеральных крыніц.
Клімат умераны. Ападкаў 800—1200 мм і больш за год. Сярэднія тэмпературы ў студзені ад −4 °C да −17 °C, у ліпені 8—14 °C. Зімой утвараецца ўстойлівае снегавое покрыва. У Судэтах бяруць пачатак рэкі Эльба, Одра, [Морава (верхні прыток Дуная)|[Морава]]. Падножжа і схілы да вышыні 1000 м параслі дубова-букавымі, вышэй — піхтава-яловымі лясамі, з вышыні 1250 м — зараснікі хваёвага сланіку, лугі, тарфянікі.