Парнон (стар.-грэч. Πάρνον, грэч.Πάρνωνας) — горны хрыбет у Грэцыі. Знаходзіцца на паўднёвым усходзе паўвострава Пелапанес. Даўжыня каля 100 км, вышыня да 1935 м. Усходні схіл круты, заходні спадзісты. Схілы пакрытыя хмызнякамі. На вяршынях расце хваёвы і піхтавы лес.