Стынг (анг. Sting — «джала»; сапраўднае імя Гордан Мэцью Томас Самнер, англ. Gordon Matthew Thomas Sumner; 2 кастрычніка 1951, Ньюкасл-эпон-Тайн) — брытанскі рок-музыкант і акцёр, лідар гурта The Police у 1976—1984 гадах. З 1984 года выступае сольна.
Біяграфія
Музыкант нарадзіўся 2 кастрычніка 1951 г. ў партовым горадзе Ньюкасл-эпон-Тайн — буйным індустрыяльным цэнтры на поўначы Англіі. Бацька Эрнест Мэцью Самнер доўгія гады працаваў мантажнікам у мясцовай машынабудаўнічай кампаніі. Пазней ён набыў невялікі малочную краму. Маці Одры працавала цырульнікам і медсястрой.
У яе была класічная музычная адукацыя, маці здолела развіць прыродныя здольнасці сына, навучаючы яго гульні на піяніна. Яму прапаноўвалі сур’ёзны курс навучання ў музычнай школе, але па-сапраўднаму Стынга прываблівалі джаз і гітара.
Пасля бедных заробкаў дарожнага працоўнага і выкладчыка музыкі ў Стынга з’явілася магчымасць пераехаць у Лондан і граць прафесійна. Яго заўважыў амерыканскі бубнач Сцюарт Коупленд і пераканаў яго заняцца рокам.
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|