Рэгі

Рэгі
Кірунак: Рэгі
Вытокі: Ска, Рокстэдзі, Рытм-энд-блюз, Джаз, Мента, Кумбія, Каліпса
Месца і час узнікнення:  Ямайка, асабліва Кінгстан, 1960-я гады
Папулярнасць:  Ямайка,  Вялікабрытанія 1969—1972
Разнавіднасці
Паджанры: Даб, Рагга, Дансхолл, Скінхэд-рэгі
Роднасныя: Рэгетон, 2 Tone Еўра-рэгі
Вытворныя: Хіп-хоп, Трып-хоп, Драм-энд-бэйс, Дабстэп, Тэхна

Crooked Cop



Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.

Рэгі (адаптаванае ямайскага англ.: reggae — рэге) — музычны стыль, які ўзнік у 1968 годзе на Ямайцы.

Характэрнай рысай рэгі з'яўляецца адсутнасць выключна рытмічных, альбо выключна меладычных інструментальных партый (музыкі граюць рытм і мелодыю адначасова). Іншымі асаблівасцямі з'яўляюцца бубнавая партыя One drop (бас-бочка іграе на трэцюю долю такту), гітара граючая па цотных долях і блукаючы бас.

Гісторыя

Нарадзілася рэгі ў 1960-х гадах на Ямайцы, як сумесь джазу, ска, рокстэдзі і шматлікіх традыцыйных афрыканскіх стыляў (каліпса, зук і іншых). Першапачаткова рэгі быў вулічнай музыкай жабрацкіх раёнаў ямайскіх гарадоў. Прычым першапачаткова інструментарый рэгі складаўся з бубнаў і духавых, таму з'яўленне ў 1964 Боба Марлі, які ўпершыню пачаў выкарыстоўваць гітары было для ўсіх шокам. Асноўнымі тэмамі ў лірыцы з'яўляюцца сацыяльна-бытавая, гангстэрская, прысвечаная легалізацыі канопляў і рэлігійная (першапачаткова руху чорнага іўдаізму «Растафарыянства», але цяпер лёгка можна знайсці хрысціянскі, ісламскі і нават крышнаіцкі рэгі).

Рэгі ў свеце

Распаўсюджанне рэгі па планеце першапачаткова распачаў Эрык Клэптан, які ў свой час запісаў і выпусціў песню Боба Марлі «І Shot the Sheriff» («Я забіў шэрыфа»). Гэта дапамагло Марлі атрымаць папулярнасць у Амерыцы, а потым і ва ўсім свеце. У 1980-я гады цэнтрам рэгі ў свеце стала Англія. З'явіліся такія гурты як The Police, UB 40, Specials і іншыя. Моцная рэгі суполка з'явілася і ў Афрыцы, даўшы свету спевакоў Alfa Blondie, Юсу н'Дур, Шадэ і іншых. Таксама, шмат выканаўцам надала свету Амерыка і сама Ямайка.

Рэгі ў Беларусі

Гісторыя

Першым беларускім эксперыментам па напісанні рэгі, можна лічыць песню «Я ў бабушки живу» («Я ў бабулі жыву») гурта «Верасы» створанай яшчэ ў 1980-я гады. Але першым гуртам, які мэтанакіравана пачаў працаваць у стыле рэгі, быў «Непаліва», створаны ў 1994 годзе. Тым жа годам свае першыя рэгі-эксперыменты пачаў віцебскі «Алмазны фронт», пазней з'явілася магілёўская «Рэзервацыя Джа». Але з цягам часу попыт на рэгі знік разам з гуртамі і таму калі пад канец 1990-х стварылі «Беларускі рэгі фестываль», яго ўдзельнікамі былі выключна расіяне.

Сёння

На пачатку 2000-х сітуацыя палепшылася, з'явіліся гурты «Вирус Лиха», «Аддис Абеба», аднавіла працу «Непаліва», цалкам перайшоў на рэгі «Алмазны фронт». З'явіліся віцебскі крышнаіцкі рэгі-гурт «Крыпа», цалкам беларускамоўныя «Чык-чык».

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!