Стры́гава[1] (трансліт.: Stryhava, руск.: Стригово) — аграгарадок (да 2008 года вёска[2]) у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Тэвельскага сельсавета.
Знаходзіцца за 10 кіламетраў на паўночны захад ад горада Кобрын, за 56 кіламетраў ад Брэста, за 3 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Тэўлі[3].
Упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1513 годзе[4].
У 1940—1959 гадах адміністрацыйны цэнтр Стрыгаўскага сельсавета.