Страбцы[1] (руск.: Стрябцы) — вёска ў Рослаўльскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Сыракоранскага сельскага паселішча.
Гісторыя
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Страбцы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з жніўня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2].
З 2004 па 2019 год у складзе Крапівенскага сельскага паселішча[3][4].
У мастацтве
У вёсцы на цэнтральнай Савецкай вуліцы разгортваецца дзеянне апавядання 1929 года Аляксандра Бяляева «Чортаў млын» з цыклу «Вынаходкі прафесара Вагнера».
Зноскі