Вёска
Іванаўскае
Іванаўскае на карце Расіі ±
|
У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл.
Іванаўскае.
Іванаўскае[1] (руск.: Ивановское) — вёска ў Рослаўльскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Якімавіцкага сельскага паселішча.
Гісторыя
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Іванаўскае абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з жніўня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2].
З 2004 па 2019 год адміністрацыйны цэнтр Іванаўскага сельскага паселішча[3][4].
Геаграфія
Праз вёску праходзіць аўтадарога 66Н1504. За 10 км на поўдзень размяшчаўся раз’езд Шчопаць.
Зноскі