Старо́е Сяло́ (трансліт.: Staroje Sialo, руск.: Старое Село)[1] — станцыя Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Размешчана паміж вёскамі Ламы і Старое Сяло; на лініі Віцебск — Полацк, паміж прыпыначным пунктам Лётцы і прыпыначным пунктам Краева.