Вёска
Старое Сяло
Старое Сяло на карце Беларусі ±
|
Старое Сяло — вёска ў Лятчанскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.
Геаграфія
Знаходзіцца за 24 кіламетры ў напрамку на паўночны захад ад Віцебска, на аўтамабільнай дарозе Р151[2] Віцебск — Шуміліна; Чыгуначная станцыя Старое Сяло на лініі Віцебск — Полацк.
Гісторыя
У пачатку XVI стагоддзя вядома як баярская ўласнасць у Віцебскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. У 1523 годзе баярыня А. Мастычына і яе сын Ю. Сянкевіч прадалі Старое Сяло віцебскаму ваяводу і каралеўскаму маршалку І. Б. Сапегу. З XVIII стагоддзя маёнтак Лускінаў, у склад якога ўваходзілі таксама вёска Плетніца і Запруддзе. У 1846 годзе ў Старым Сяле дзейнічала крупадзёрка, вадзяны млын, кузня, карчма, штогод адбываліся кірмашы, з 1865 года — народнае вучылішча, з 1886 года — валасное праўленне, паштовая станцыя, школа.
З 20 жніўня 1924 года цэнтр Старасельскага сельсавета Лосвідскага раёна, з 29 кастрычніка 1924 года ў Кузняцоўскім раёне, з 26 сакавіка 1927 года ў Віцебскім раёне.
У часы Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй. З лета 1941 года ў вёсцы дзейнічала група падпольшчыкаў на чале з П. К. Ляхоўскім[3].
З 22 жніўня 1960 года Старое Сяло ў складзе Лятчанскага сельсавета.
Насельніцтва
- 481 жыхар, 125 двароў (1941)
- 611 жыхароў, 245 двароў (1969)
- 534 жыхары, 224 двары (2001)
Інфраструктура
- Сярэдняя школа
- Клуб
- Аддзяленне сувязі
Помнікі гісторыі і культуры
Вядомыя асобы
Зноскі
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- ↑ Дарафеенка, Н. І. Віцебскае патрыятычнае падполле / Н. І. Дарафеенка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 319—320.
Літаратура
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|