Станіслаў Бжастоўскі (2 сакавіка 1733, м. Ваўкалата Ашмянскага павета — 8 красавіка 1769, в. Рубяжэвічы) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, ваявода інфлянцкі (1767—1769).
Біяграфія
Паходзіў з роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Юзафа Бжастоўскага.
Палкоўнік пяцігорскі, шэф палка булавы вялікай ВКЛ, ваявода інфлянцкі з 1767, староста быстрыцкі, радашковіцкі, прапойскі, маршалак Радамскай канфедэрацыі[2].
Неаднаразова абіраўся на сойм: у 1754 і 1760 ад Ашмянскага павета, у 1761 — ад Пінскага і ў 1762 ад Браслаўскага.
Як прыхільнік Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку» са зброяй у руках ахоўваў сесію Літоўскага Трыбунала ў 1763, у сувязі з пагрозай інтэрвенцыі расійскіх войск, пакліканых Чартарыйскімі.
Падчас Барскай канфедэрацыі выступіў супраць яе і перайшоў на бок рускіх[2]. За верную службу ўзнагароджаны ордэнам Белага Арла і ордэнам Святога Станіслава.
Быў першым мужам Тэафілы Радзівіл (польск.) (бел. і меў з ёю сына Міхала Гераніма.
Зноскі
Літаратура
- Polski Słownik Biograficzny. — Kraków: Polska Akademia Umiejętności – Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1937. — Т. 3. — С. 56–57. Reprint: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Kraków 1989, ISBN 8304032910
Станіслаў Бжастоўскі — продкі |
---|
|