Бжастоўскія
Бжастоўскія — старажытны[1] шляхецкі род герба «Стрэмя», які паходзіў з Малой Польшчы. На тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ўпершыню з’явіліся ў першай палове XVII стагоддзя. У 1798 годзе адна з галін роду атрымала графскі тытул у Прусіі, які быў пацверджаны ў 1846 годзе ў Расійскай імперыі. Прадстаўнікі роду адыгрывалі ў XVI—XIX стагоддзях значную ролю ў дзяржаўным і грамадскім жыцці беларускіх, літоўскіх і польскіх зямель[1].
Радавод
- Ян (? — 1638) — заснавальнік касцёла і кляштара ў Міхалішках
- Цыпрыян Павел (1612 — 8.6.1688). Кашталян троцкі ў 1681—1684, ваявода троцкі з 1684;
- Эмануэль (?—20.12.1689). Пісар вялікі ВКЛ з 1683.
- Канстанцін Казімір (1644 — 24.10.1722), сын Цыпрыяна Паўла. Канонік віленскі з 1661, кафедральны прапаведнік з 1664.
- Ян Уладзіслаў (1646 — 29.9.1710), сын Цыпрыяна Паўла.
- Канстанцін Бенедыкт (?— да 12.11.1722), сын Яна Уладзіслава. Пісар вялікі ВКЛ у 1705—1707 i 1711—1715, кашталян мсціслаўскі з 1715; стараста мядзельскі.
- Міхал (1722 — 3 або 21.5.1784), сын Канстанціна Бенедыкта. Харужы пяцігорскі, гусарскі, генерал-лейтэнант пяхоты (1753), пісар вялікі ВКЛ у 1758—1762, канюшы ВКЛ у 1762—1764, падскарбі ВКЛ з 1764; староста аранскі з 1751, ашмянскі ў 1765—1770, пунскі з 1766.
- Адам (1722—1790), сын Канстанціна Бенедыкта. Маршалак Трыбунала ВКЛ у 1758. Генерал-маёр кавалерыі (1748), потым генерал-лейтэнант пяхоты, кашталян полацкі ў 1758—1776, член Скарбовай камісіі ВКЛ (1766); стараста даўгоўскі, маладкоўскі, мсцібаўскі з 1763, сакалоўскі, ваўкавыскі ў 1766—1779.
- Аляксандр (?—1820), сын Адама. Староста ваўкавыскі ў 1779—1783, сакалоўскі з 1783, кашталян мазавецкі з 1790. Пасол на сойм 1776, з 1790 — на Чатырохгадовы сойм 1788—1792.
- Міхал (?—1800), сын Адама. Староста пунскі, даўгоўскі, аранскі, каняўскі. Пасол на соймы 1782,1784.
- Ксаверый, сын Адама. Староста даўгоўскі, масон.
- Юзаф (?—сак. 1745), сын Яна Уладзіслава. Пісар вялікі ВКЛ з 1715; староста быстрыцкі.
- Станіслаў (2.3.1733 — 8.4.1769), сын Юзафа. Палкоўнік пяцігорскі, шэф палка булавы вялікай ВКЛ, ваявода інфлянцкі з 1767; стараста радашковіцкі, прапойскі, быстрыцкі.
- Міхал Геранім (17.4.1762 — 1806), сын Станіслава. Скончыў Берасцейскі піярскі калегіум. Староста менскі з 1787. Пасол на Чатырохгадовы сойм 1788—1792, прыхільнік рэформ.
- Павел Ксаверый (30.3.1739 — 17.11.1827), сын Юзафа. Канонік віленскі ў 1755—73, пісар вялікі ВКЛ у 1762—1774, святар з 1763, рэферэндар духоўны ВКЛ у 1774—1787, архідыякан віленскі з 1823.
- Роберт (7.6.1748 — пасля 1795), сын Юзафа. Каралеўскі шамбялян, палкоўнік гусарскі, пяцігорскі, чашнік ВКЛ у 1787—1791, кашталян полацкі з 1791, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1791.
- Антоні (30.4.1666 — 25.9.1718), сын Цыпрыяна Паўла. У 1684 уступіў у ордэн езуітаў. Прэфект пабудовы езуіцкай рэзідэнцыі ў Мінску ў 1703—1704, яе суперыёр у 1704—1714, рэктар Мінскага езуіцкага калегіума ў 1714—1717.
Галерэя
- Іканаграфія роду Бжастоўскіх
-
Ян Казімір Бжастоўскі
-
-
Эва Бжастоўская (з Храптовічаў)
-
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ а б Бжостовские // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 57. — 737 с.
Літаратура
|
|