Со́сны 2, раней Сосны[1] (трансліт.: Sosny 2, руск.: Сосны 2) — аграгарадок у Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Соснаўскага сельсавета.
Знаходзіцца на аўтамабільнай дарозе Любань — Камаровічы. Знаходзіцца за 25 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад горада Любань, за 177 кіламетраў ад Мінска, за 50 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Урэчча. За 1,6 км на поўнач ад аграгарадок знаходзіцца возера Баяніцкае.
Падчас нямецкай акупацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у вёске быў размешчаны ахоўны пункт. 10 студзеня 1943 года ў вёсцы, дзе дыслацыравалася 6-я рота 608-га ахоўнага палка, савецкія партызаны ў колькасці 700—800 чал. здзейснілі атаку ў якой загінула 100 чал. і яшчэ 80 былі паранены. Нямецкая 6-я рота панесла страты ў колькасці 2 забітых і 9 параненых. Па словах мясцовага насельніцтва забітых і параненых партызаны павезлі з сабой[2].
У 2013 годзе пасёлак Сосны быў перайменаваны ў Сосны 2 і атрымаў статус аграгарадка[3].