Сонечнае зацьменне 20 сакавіка 2015 года — поўнае сонечнае зацьменне 120 сараса [ 1] . Паласа поўнага зацьмення праходзіла праз паўночную частку Атлантычнага акіяна (Фарэрскія астравы , Нарвежскае мора ). У Беларусі фаза зацьмення складала ад 0,63 у Брагіне да 0,73 у Браславе , у Мінску — 0,7. Такім чынам, гэта першае добра бачнае з тэрыторыі Беларусі зацьменне ў ХХІ стагоддзі .
Зацьменне мела велічыню 1,0445 і дасягнула свайго максімуму ў 09:46:47 UTC у пункце з каардынатамі 64° пн. ш. 7° з. д. Працягласць максімальнай фазы зацьмення склала 2 хв. 47 с., а месяцавы цень на зямной паверхні дасягнуў шырыні 463 км[ 1] .
Зацьменне 20 сакавіка 2015 года стала 1-ым сонечным зацьменнем у 2015 годзе і 31-ым у XXI стагоддзі . Папярэдняе сонечнае зацьменне адбылося 23 кастрычніка 2014 года , наступнае — 13 верасня 2015 года [ 1] .
Мадэляванне
Галерэя
Выгляд у Берліне, 10:28
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
Спісы сонечных зацьменняў
Паводле стагоддзя Паводле сараса
Поўныя Частковыя Кольцападобныя На іншых нябесных целах З’явы падчас зацьмення