Вёска
Собалева
Собалева на карце Расіі ±
|
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Собалева.
Собалева[1] (руск.: Соболево) — вёска ў Манастыршчынскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Собалеўскага сельскага паселішча.
Гісторыя
Упершыню вёска згадваецца падчас Паўночнай вайны. З 10.09.1708 па 17.10.1708 ў вёсцы знаходзіўся штаб Пятра I. Першае апісанне вёскі сустракаецца ў канцы XVIII стагоддзя, як Сабалеўская вотчына, якая належыць палкоўніку А.Я. Вонлярлярскаму. У 1908-1910 гадах у вёсцы А. Н. Паповым была пабудавана жаночая настаўніцкая гімназія. Спыніла дзейнасць ў 1956 г. На яго базе адкрыты Сабалеўскі дзіцячы дом.
Да рэвалюцыі 1917 года адрознівалі дзве вёскі «Собалева» і «Вераб’ёва». Пасля назву Собалева распаўсюдзілася на абодва сяла.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2].
Зноскі