У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Жукава.
Жукава[1] (руск.: Жуково) — вёска ў Манастыршчынскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Гогалеўскага сельскага паселішча. Знаходзіцца за 16 км на поўдзень ад Манастыршчыны, за 49 км на захад ад чыгуначнай станцыі Васькава (лінія Смаленск — Рослаў); за 43 км на захад ад аўтамабільнай дарогі Віцебск — Арол.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Жукава ўпамінаецца ў другой палове XVII ст. як мястэчка ў Мсціслаўскім ваяводства, якое было цэнтрам нягродавага староства. У розныя часы староства трымалі Камінскія, Сясіцкія, Ліндофы і Агінскія.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Жукава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Любавіцкай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1872 годзе сяло перайшло ў валоданне Кад’янаў. На 1895 год тут было 12 дамоў, дзейнічала царква.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Жукава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Любавіцкую воласць не вярнулі БССР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2].
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1895 год — 80 чал.
- XXI стагоддзе: 2007 год — 106 чал.
Славутасці
Страчаная спадчына
Зноскі
Літаратура