Свяча́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Свяча.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бешанковіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 18 населеных пунктаў[1]. 21 верасня 1987 года ў склад Драздоўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Давыдкавічы, Забар’е, Лукашоўка, Сенькаўшчына, Слабодка і Стрыжава)[2]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад адноўленага Бешанковіцкага сельсавета[3].
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: вёскі Доўгае, Жахоўшчына, Заполле, Касарэўшчына, Ліцвякі, Новае Вадапоева, Папкі, Сасняны, Свяча, Старое Вадапоева, Чаўнышкі і Шышова.
Крыніцы
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
|
---|
Бешанковіцкі раён існуе з 1924 года | |
|