Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай акругіБССР. 12 кастрычніка 1929 года ўзбуйнены за кошт далучэння тэрыторыі скасаванага Чаркаскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бешанковіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 22 населеныя пункты[1].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1038 чалавек[2], з іх 95,2 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 0,5 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 737 чалавек[4].
Зноскі
↑Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 40. — 248 с. — 10 000 экз.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.