Сальрэсоль - міжнародная штучная мова, створаная на назвах сямі нот дыятанічнай гамы. Яе вынайшоў француз Жан Франсуа Сюдр у 1817 годзе. У далейшае развіццё мовы ўнеслі вялікі ўклад Венсан Гаеўскі, вынайшоўы для яе асаблівую стэнаграфічную азбуку, і яго сын Сізаль Болеслас Гаеўскі, які прааналізаваў моцныя і слабыя бакі праекта Сюдра ў кнізе "Examen critique de la langue universelle de Sudre" (1887), а потым стварыў "Граматыку сальрэсоля (Grammaire du Solresol, 1902).
Усе словы мовы складаюцца з назваў сямі музычных нот у разнастайных камбінацыях. Такім чынам, у мове маецца 7 аднаскладовых слоў, 49 двухскладовых, 339 трохскладовых і 2268 чатырохскладовых (усяго 2660 слоў). Словы з пяці складоў ёсць, але пра іх не гаворыцца ў "Граматыцы сольрэсоля".
Асобныя словы і фразы перакладаюцца на сальрэсоль так:
Месца фанатычнага націску вызначае частку мовы. У дзеяслове няма націску, у назоўніку націскны склад - першы, у прыметніку - перадапошні, а ў прыслоўі - апошні. Прыклад:
Словы маючыя некалькі складаў аб'ядноўваюцца ў сэнсавыя групы паводле пачатковых складоў. Напрыклад, словы, якія пачынаюцца з sol, тычацца навук і мастацтва (solresol) а з solsol - хвароб і медыцыны (solsolredo - мігрэнь).
Каб утварыць антонім, ужываецца інверсія, гэта значыць, слова "пераварочваецца".
Натуральна, што ў атрыманых такім чынам антонімаў нельга вызначыць сэнсавую групу па першых складах.
У сальрэсолі адсутнічаюць сінонімы і амонімы, г. зн. розныя словы заўсёды значаць рознае і па-рознаму пішуцца.
Запісваць сальрэсоль магчыма некалькімі спосабамі:
Гаворку на сальрэсоле магчыма узнаўляць і іншым чынам:
Падчас гаворкі на сальрэсолі паміж словамі неабходна рабіць кароткія прыпынкі, бо інакш вызначыць межы паміж словамі будзе цяжка.
Праект Сюдра атымаў шматразовыя ўхваленні розных камісій Парыжскай акадэміі навук і шматлікіх навуковых таварыств, атрымаў прыз у 10 тыс, франкаў на міжнароднай выставе 1851 г. у Парыжы і ганаровы медаль на міжнароднай выставе ў 1862 г. у Лондане, сустрэў прызнанне шмат каго з выдатных людзей таго часу, у тым ліку Віктора Гюго, Ламарціна (руск.) (бел., Аляксандра Гумбальта.
Пасля невялікага перыяда папулярнасці сальрэсоль здаў свае пазіцыі больш паспяховым штучным мовам, такім як валапюк і эсперанта
Дж. К. Браўн • Э. дэ Валь • А. М. Волкаў • О. Есперсен • Л. Заменгоф • А. Кірхгоф • Дж. Кіхада • А. В. Колегаў • Ю. Крыжаніч • С. Ланг • Ч. К. Огдэн • М. Окранд • Ота Юкіо • Дж. Пеана • Ж. Піро • Дж. Салманазар • А. Сапкоўскі • А. Сірайт • Ж. Сюдр • Дж. Р. Р. Толкін • П. Фромер • Хільдэгарда Бінгенская •