Інтэрлінгва (лаціна-сінэ-флексіонэ)

Лаці́на-сі́нэ-флексіо́нэ (Latino sine flexione — латынь без словазмянення) — міжнародная штучная мова на аснове латыні, створаная італьянскім матэматыкам Джузэпэ Пеана ў 1903 годзе. Пасля дапрацоўкі ў 1908 годзе атрымала назву інтэрлінгва (не трэба блытаць з іншай штучнай мовай з аналагічнай назвай — Інтэрлінгва).

Алфавіт і правапіс

Алфавіт лаціна-сінэ-флексіонэ супадае з лацінскім:

a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z ae oe

Тое ж самае адносіцца і да правапісу. У мэтах спрашчэння магчыма пісаць e замест ae i oe, t замест th i f замест ph.

Вымаўленне

Звычайна ўжываецца вымаўленне, адпавядаючае так званай «класічнай» / «рэканструяванай» лацінскай мове:

  • b чытаецца як «б», але як «п» у спалучэннях bs і bt.
  • c заўсёды чытаецца як «к».
  • h чытаецца як англійскае ці нямецкае «h» (глухое прыдыханне). Але ў спалучэннях ph, th, ch i rh не чытаецца ўвогуле (гэта значыць, яны вымаўляюцца як «п», «т», «к», і «р» адпаведна).
  • qu — як «кў».
  • s — заўсёды як «с».
  • v — як «в» ці «ў».
  • y — як нямецкая «ü» ці французская «u».
  • ae — як «ай».
  • oe — як «ой».

Вымаўленне астатніх гукаў адпавядае прынятай традыцыі. Дапушчальныя тыя ці іншыя адхіленні ад гэтага вымаўлення ў бок традыцыйнага, што адлюстроўваецца ў арфаграфіі (гл. вышэй). Галоўны націск заўсёды прыпадае на апошні склад слова, другарадны — туды, дзе гэта патрабуецца для мілагучнасці.

Слоўнікавы склад

Асноўная маса словаў запазычана з латыні, але ў відазмененай форме. Усе назоўнікі бяруцца ў форме аблатыва адзіночнага ліку. Прыметнікі бяруцца ў форме намінатыва адзіночнага ліку сярэдняга роду (для прыметнікаў на -e i -um, прычым -um мяняецца на -o). Дзеясловы ў большасці выпадкаў маюць форму ўсечанага лацінскага інфінітыва (адкідаецца канчатак -re).

Агульная характэрыстыка словаўтварэння

Лаціна-сінэ-флексіонэ — твор натуралістычнага кірунку ў канструяванні міжнародных моў. Яе граматыка ў асобных выпадках прасцейшая за граматыку эсперанта (напрыклад, адсутнічае скланенне прыметнікаў, змена дзеясловаў паводле часу, абавязковае ўжыванне канчатка множнага ліку). Але пры гэтым сістэма словаўтварэння запазычана з мовы-крыніцы — латыні і з-за гэтага валодае ўсімі якасцямі словаўтварэння еўрапейскіх натуральных моў: наяўнасцю выключэнняў, некалькіх мадэляў для ўтварэння аднаго і таго ж. Таму мова аказваецца больш складанай за любую іншую аўтаномную для чалавека, які не ведае ў той ці іншай ступені латынь.

Словаўтварэнне

Дзеяслоў

У дзеяслова адсутнічаюць катэгорыі асобы і ліку. Напрыклад: Me salta — Я скачу. Vos salta — Вы скачаце. Illo salta — Ён, яна, яно скача. Адсутнічае катэгорыя часу: будучы можа быць адлюстраваны пры дапамозе прыслоўя і, а прошлы — прыслоўя е, якія ўказваюць на час назоўнікаў. Сам дзеяслоў пры гэтым не змяняецца. Будучы час абазначаюць звароты з мадальнымі дзеясловамі vol i debe. Няма змянення паводле накланенняў. Ад уласна дзеяслова магчыма ўтварыць тры вытворныя формы: інфінітыў — дабаўленнем суфікса -re, актыўны дзеепрыметнік — дабаўленнем -nte, і пасіўны дзеепрыметнік — дабаўленнем -to. Напрыклад: ama — люблю, amare — любіць, amante — любячы, amato — любімы. Спалучэнне дапаможнага глагола es (быць) з пасіўным дзеепрыметнікам утварае форму залежнага стану. Актыўны дзеяч пры гэтым уводзіцца пры дапамозе ab. Напрыклад: Filio es amato ab matre — Сын любімы маткай.

Назоўнік

У лаціна-сінэ-флексіонэ існуе канчатак множнага ліку назоўнікаў — -s (filio — сын, filios — сыны). Але гэты канчатак магчыма не ўжываць, калі множны лік бачны з кантэксту. Гэта значыць, decem simias i decem simia аднолькава значаць «дзесяць малпаў». Граматычны род адсутнічае. Пол можа быць выказаны пры дапамозе змены кораня, дабаўлення вызначаных суфіксаў ці дабаўкі слоў mas — мужскі і femina — жаночы. Напрыклад: patre — бацька, matre — маці; propheta — прарок, prophetissa — прарочыца; cane mas — самец сабакі, cane femina — самка сабакі. Апошняя мадэль з’яўляецца прадуктыўнай, першыя дзве — непрадуктыўнымі. Склоны перадаюцца парадкам слоў і прыназоўнікамі (напрыклад, родны склон — прыназоўнікам de).

Прыметнік

Прыметнік незмяняемы. Ступені параўнання ствараюцца пры дапамозе дабаўлення пэўных прыслоўяў.

Лічэбнікі

Колькасныя і парадкавыя

Сістэма лічэбнікаў запазычана з латыні ў некалькі спрошчаным выглядзе.

Колькасны Пераклад Парадкавы Пераклад
uno адзін primo першы
duo два secundo другі
tres тры tertio трэці
quatuor чатыры quarto чацвёрты
quinque пяць quinto пяты
sex шэсць sexto шосты
septem сем septimo сёмы
octo восем octavo восьмы
novem дзевяць nono дзявяты
decem дзесяць decimo дзясяты
viginti ці duo decem дваццаць vigesimo дваццаты
triginta ці tres decem трыццаць trigesimo трыццаты
nonaginta ці novem decem дзевяноста nonagesimo дзевяносты
centum сто centesimo соты
mille тысяча millesimo тысячны
millione мільён millionesimo мільённы

Колькасныя лічэбнікі ад 11 да 19 утвараюца шляхам злучэння колькасных лічэбнікаў першага дзясятка згодна з мадэллю decimo-uno ці decem et uno «адзінаццаць». Парадкавыя — шляхам злучэння парадкавых лічэбнікаў першага дзясятка згодна з мадэллю decimo-unio «адзінаццаты». Колькасныя лічэбнікі ад 40 да 80 — шляхам дабаўлення да лічэбнікаў першага дзясятка -aginta (канчатковая галосная, калі яна ёсць, пры гэтым адкідаецца): quintaginta «пяцьдзясят». Парадкавыя лічэбнікі ўтвараюцца шляхам замены ў колькасных -inta на -esimo: quintagesimo «пяцідзясяты».

Прыслоўе

Невытворныя выслоўі запазычаны з латыні. Утварэнне прыслоўяў ад прыметнікаў ажыццяўляецца пры дапамозе выразаў cum mente ці in modo. Напрыклад: in modo fraterno — па-братэрску, cum mente diligente — старанна. Прыслоўі ад назоўнікаў утвараюцца пры дапамозе in modo de. Напрыклад: in modo de fratre — па-братэрску.

Займеннікі

Асабістыя займеннікі

Адзіночны лік Множны лік
Першая асоба me nos
Другая асоба te vos
Трэцяя асоба illo* illos

(*) Існуюць таксама спецыяльныя формы illa — яна, id — яно, illas — множны лік ад illa.

Зваротныя займеннікі

Лаціна Пераклад
se сабе
se ipso сам сябе

Прыналежныя займеннікі

адзіночны лік множны лік
першая асоба meo nostro
другая асоба tuo vostro
трэцяя асоба suo

Пытальныя займеннікі

Лаціна Пераклад
qui? хто?
que? што? які з?

Адносныя займеннікі

Лаціна Пераклад
que што, які (з)*
qui хто**
quod што
quem што, якога, каго***
utro які з двух

(*) Назоўны склон, толькі для рэчаў. (**) Назоўны склон, толькі для людзей. (***) Вінавальны склон, як для людзей, так і для рэчаў.

Указальныя займеннікі

Лаціна Пераклад
illo тое (ён, яна, яно)
illos тыя (яны)
ce, hoc, isto гэта, гэтыя
tale такі
quale такі, як
ipso сам
idem той жа самы

Нявызначаныя займеннікі

Лаціна Пераклад
aliquo штосьці, хтосьці
uno нехта
omne усе, кожны
nemine ніхто
alio другі
solo адзін, адзіны
toto увесь
neutro ні адзін з абодвух
altero адзін з абодвух
utroque абодва

Сінтаксіс

Дзейнік ставіцца перад выказнікам. Прамое дапаўненне — пасля выказніка. Прыметнік ставіцца пасля азначаемага назоўніка. Прыслоўе змяшчаецца пасля азначаемага дзеяслова і перад азначаемым прыметнікам.

Гл. таксама

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!