Заснаваны ў 1960 годзе ў Мінску на базе Рэспубліканскага анкалагічнага дыспансера (з 1934 года) і анкалагічных аддзяленняў 1-й клінічнай бальніцы г. Мінска. З 1965 года ў пасёлку Лясны Мінскага раёна[3].
З 1962 года працуе аспірантура.
Кірункі даследаванняў
Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў: эпідэміялагічны і лабараторны кантроль злаякасных новаўтварэнняў, распрацоўка і ўдасканаленне метадаў дыягностыкі і лячэння рака з выкарыстаннем хіміягармонатэрапіі, прамянёвайй тэрапіі, мадыфікавальных уздзеянняў; медыцынская рэабілітацыя анкалагічных хворых.
У 2015 годзе быў адкрыты суперсучасны і дарагі пэт-цэнтр, абсталяванне якога дазваляе не толькі праводзіць раннюю дыягностыку анказахворванняў, але і падбіраць індывідуальныя схемы лячэння для кожнага пацыента.