Рыжскі замак

Замак
Рыжскі замак
лат.: Rīgas pils
Рыжскі замак , Рыга, Латвія, Еўропа.
Рыжскі замак , Рыга, Латвія, Еўропа.
56°57′03,42″ пн. ш. 24°06′02,29″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Заснавальнік Эберхард фон Монхайм
Дата заснавання 1330
Будаўніцтва 13301354 гады
Стан Рэстаўруецца
Сайт president.lv/pk/content/…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыжскі замак (лат.: Rīgas pils, ням.: Rigaer Schloss) — рэзідэнцыя прэзідэнта Латвіі, размешчаная на беразе Даўгавы ў горадзе Рыга. Адзін з найбольш значных у гістарычным і культурным плане будынкаў латвійскай сталіцы.

Гісторыя

Ордэнскі замак

Пасля таго, як быў разбураны першы ордэнскі замак Вітэнштэйн у цэнтры Рыгі, а крыжакі выцесненыя за тагачасныя межы горада, у 1330 г. Лівонскі ордэн аблажыў Рыгу. Абаронцы аказалі супраціўленне, аднак голад прымусіў рыжан здацца. Ордэну былі саступлены частка гарадскіх умацаванняў з Пясочнай і Святадухаўскай вежамі, а таксама вялікі ўчастак зямлі па той бок умацаванняў, дзе знаходзіліся гарадскія пашы і гароды. На ўчастку зямлі, на якім раней знаходзіўся Шпіталь Св. Духа, Ордэн пабудаваў свой новы замак. Шпіталь жа рыжскі магістрат перанёс на былое месца замка Вітэнштэйн[4].

У дзень летняга сонцастаяння 1330 г. магістр ордэна Эберхард фон Монхайм заклаў першы камень у падмурак будучага замка. Т.зв. замак Монхайма на беразе Даўгавы быў пабудаваны з 1330 па 1354 гг. пад кіраўніцтвам будаўнічага майстра Дытрыха Крэйгэ, які будаваў і Дом Чорнагаловых у Рызе. Месца для замка было ўдалым, адсюль можна было кантраляваць судны, якія заходзілі з мора ў Даўгаву. Акрамя таго, знаходзячыся за межамі гарадской крапасной сцяны, новы замак быў лепш абаронены ў выпадку паўторнага нападу рыжан[4]. У новапабудаваны замак перабраўся магістр Лівонскага ордэна, аднак з прычыны пастаянных звад з гараджанамі яго рэзідэнцыя была ў XV стагоддзі перанесена ў Вендэн (Цэсіс).

У 1481 г. узброеная барацьба ўспыхнула з новай сілай. 10 красавіка 1484 г. рыжане аднавілі блакаду Рыжскага замка, узяўшы яго ў такое шчыльнае кальцо, што паводле хронікі «нават вароне туды было не пракрасціся». Знясіленыя голадам і хваробамі, абаронцы замка вымушаны былі скласці зброю 18 мая. У замку засталося толькі 10 здаровых рыцараў са слугамі, якія харчаваліся канінай. Іншыя абаронцы замка былі хворыя, з распухлымі целамі[4]. Падчас канфлікту ордэна з рыжанамі ордэнскі замак быў практычна знішчаны.

У 1491 г. ордэн, аправіўшыся ад удару, аблажыў Рыгу. Горад капітуляваў, бо быў не ў сілах аказаць супраціўленне. Рыжанам прыйшлася вярнуць уся ордэнская маёмасць і трафеі, захопленыя падчас ваенных дзеянняў, а таксама пабудаваць новы ордэнскі замак. Магістр ордэна Вальтэр фон Плетэнберг запатрабаваў, каб замак пабудавалі за шэсць гадоў, і каб ён быў яшчэ больш магутным, чым папярэдні. Лічыцца, што ён сам напісаў агульны план замка ў выглядзе чатырохвугольнага будынка з вуглавымі вежамі[4]. Умацаванні былі адноўлены ў 14971515 гг. пад кіраўніцтвам майстра Нікласа з Рэвеля. Замак быў дапоўнены круглымі артылерыйскімі вежамі — Святога Духа і Свінцовай[5]. Будаўніцтва замка прыйшлося на апошнія гады існавання Лівонскага ордэна.

Валадарства Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай

Замак у XVIII стагоддзі.

Ордэн спыніў сваё існаванне 5 сакавіка 1562 года, калі ў капітульнай зале Рыжскага замка магістр Лівонскага ордэна Готхард Кетлер здаў свае прывілеі і ордэнскі крыж і прызнаў сюзерэнітэт вялікага князя літоўскага. Кетлер быў прызначаны часовым губернатарам Інфлянцкага княства, і выбраў у якасці рэзідэнцыі Рыжскі замак[4]. У 1566 г. адміністратарам герцагства быў прызначаны Ян Геранімавіч Хадкевіч. Пасля Люблінскай уніі 1569 і ўтварэння Рэчы Паспалітай ВКЛ здолела захаваць свае правы на Лівонію, як на Задзвінскае герцагства. У 1578—1621 гг. замак служыў рэзідэнцыяй польска-літоўскай адміністрацыі — у замку жылі старосты, тут знаходзіўся гарнізон і кашталян замка. Замак захаваў сваё значэнне крэпасці, для яго абароны прызначалася 300 вершнікаў і некалькі гармат[4].

Валадарства Швецыі

У выніку вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 гг. большая частка Задзвінскага княства была страчана на карысць Швецыі (Шведская Лівонія). У Рыжскім замку размяшчалася рэзідэнцыя шведскай адміністрацыі (1621—1710), ваенных намеснікаў і генерал-губернатараў. Рыга ў Шведскай дзяржаве адыгрывала вельмі адчувальную ролю, а Рыжскі замак як рэзідэнцыя мясцовага кіраўніка быў аб'ектам рэпрэзентацыі каралеўскай улады. Таму, пасля страт у Германіі, Даніі і Польшчы, умацаваўшы свае пазіцыі ў Лівоніі, каралева Крысціна ўскладала вялікія надзеі на будаўніцтва горада, замка і Цытадэлі[4].

Вялікалітоўскія і шведскія намеснікі пашыралі і дабудоўвалі замак адпаведна з уласнымі густамі і патрэбнасцямі. Асабліва значныя будаўнічыя працы, звязаныя з узвядзеннем новага крыла («перадзамак»), распачаліся ў 1640-я гг. У 1683 годзе да комплексу быў прыбудаваны будынак арсенала.

Прадстаўніцкая функцыя замка ўжо ў XVII стагоддзі дамінавала над фартыфікацыйнай; роля абарончага шчыта Рыгі ўзяла на сябе Даугаўгрыва. У тыя ж гады замак пачаў актыўна выкарыстоўвацца як турма. Да ўцёкаў з англічанінам Горсеем у Рыжскім замку трымалі ўдаву адзінага караля Лівоніі — Марыя Старыцкая.

Расійскі перыяд

Пасля аблогі і ўзяцця Рыгі рускімі войскамі (1710) у Рыжскім замку пасяліліся генерал-губернатары Ліфляндыі. Асобныя памяшканні працягвалі выкарыстоўвацца як турма. Мабыць, самымі вядомымі вязнямі Рыжскага замка былі зрынутая з расійскага прастола Ганна Леапольдаўна і яе сямейства[6][неаўтарытэтная крыніца?].

За гады расійскага кіравання замак канчаткова страціў сваю абарончую функцыю, а разам з ёй — і ранейшы грозны выгляд. У 1783 годзе асноўны замак і перадзамкавыя пабудовы былі злучаны шляхам узвядзення новага корпуса на месцы шведскага арсенала. З 1796 г. Рыга стала цэнтрам Ліфляндскай губерні, а Ордэнскі замак — рэзідэнцыяй расійскага генерал-губернатара (1710—1917). У замку таксама размясціліся губернскія адміністрацыйныя і судовыя ўстановы[4].

У XIX стагоддзі замкавая царква была зачынена і знесена (1870), да новага корпуса быў надбудаваны чацвёрты паверх, а каля сцен замка з'явілася вялікая плошча.

У XX стагоддзі

Рыжскі замак узімку.

Пасля здабыцця Латвіяй незалежнасці, Рыжскі замак быў абвешчаны рэзідэнцыяй прэзідэнта. Замак уяўляў сабой пярэстае спалучэнне пабудоў розных эпох, таму з мэтай надання прэзідэнцкаму палацу больш завершанага і прадстаўнічага выгляду да яго рэканструкцыі быў прыцягнуты выдатны архітэктар Эйжэн Лаўбэ. Архітэктар перабудаваў Чырвоную залу і ў 1938 годзе прыбудаваў да замка Вежу трох зорак, якая, зрэшты, слаба гармануе з гістарычнай забудовай.

Пасля далучэння Латвіі да СССР месца прэзідэнта ў Рыжскім замку заняў Саўнаркам Латвійскай ССР. У лютым 1941 года ў Рыжскім замку адкрыўся гарадскі палац піянераў. На плошчах замка размясцілася таксама некалькі музеяў, у тым ліку музеі замежнага мастацтва, латвійскай гісторыі, літаратуры, тэатра і музыкі.

Наверша «Вежы трох зорак»

11 лістапада 1988 г. на вежы Св. Духа быў падняты латышскі нацыянальны сцяг[7].

У чэрвені 1995 года замак ізноў стаў рэзідэнцыяй прэзідэнта Латвіі. У памяшканнях таксама размясцілася прэзідэнцкая канцылярыя.

Увосень 2012 года была распачата рэканструкцыя замка (рэзідэнцыя прэзідэнта часова перанесена ў Дом Чорнагаловых). Працы былі выкананы будаўнічымі кампаніямі SBRE, Re&Re і Skonto būve.

Завяршэнне рэканструкцыі планавалася на працягу дзвюх з паловай гадоў, а выдаткі на праект склалі 21,78 млн латаў.[8]

Пажар 2013 года

Пажар Рыжскага замка 2013 года

20 чэрвеня 2013 у Рыжскім замку падчас яго рэканструкцыі ўспыхнуў пажар. Спачатку загарэлася невялікая частка даху плошча 50—100 м², але полымя хутка распаўсюдзілася па ўсім даху і дасягнула 3200 м².

На тушэнне пажару былі мабілізаваны ўсе сілы ГПСС Рыжскага рэгіёна — у тушэнні пажару было задзейнічана 80 супрацоўнікаў і 18 адзінак тэхнікі, з іх 11 аўтацыстэрнаў, 3 аўталесвіцы, 1 пад'ёмнік, брандспойтны аўтамабіль, помпавая станцыя і аўтамабіль-база з дыхальнымі апаратамі.

Зала акрэдытацыі паслоў (1923—1928).
Аўтар праекта — А. Цыруліс.
Зала пацярпела пры пажары 2013 года

Да тушэння быў прыцягнуты буксір Рыжскага Свабоднага порта. Пажар быў лакалізаваны толькі праз пяць гадзін. Тушэнне пажару абцяжарвалася недахопам вады[9][10]

У будынку знаходзілася парадку 1 млн экспанатаў Дзяржаўнага мастацкага музея, з іх пацярпела каля 40 тысяч, а таксама размяшчалася каля 900 тысяч экспанатаў музея літаратуры, тэатра і музыкі, з іх ад вады пацярпела каля 20 тысяч экспанатаў.

Архітэктура

Першапачатковы замак тыпу кастэль уяўляў сабой трохпавярховы будынак, які акружаў квадратны ў плане двор. На ніжнім паверсе былі гаспадарчыя памяшканні, на другім — жылыя і рэпрэзентацыйныя памяшканні: келлі ордэнскіх братоў, рэзідэнцыя магістра, памяшканні для сходаў, трапезная, капэла. У гэтыя памяшканні можна было патрапіць з адкрытай галерэі. Каля замка меліся маленькія квадратныя вежы з лесвіцамі[4].

Адноўлены ў 14971515 гг. замак меў выгляж чатырохвугольнага будынка з вуглавымі вежамі і манументальнасцю сваёй павіннен быў выклікаць перакананне ў сіле і магутнасці Ордэна. Вонкавае аблічча замка было строгае і суровае, замак стаў самым буйным замкам тыпу кастэль ва ўсходняй Прыбалтыцы. Гэты будаўнічы тып замкаў сфармаваўся ва Усходняй Прусіі ў замках Тэўтонскага ордэна і канчатковую завершанасць атрымаў у Прыбалтыцы, у прыватнасці, у Рыжскім замку. Амаль кубічны па форме будынак быў умацавана магутнымі круглымі вежамі Св. Духа і Свінцовай, размешчанымі ў процілеглых вуглах. Вежа Св. Духа, была раней адной з веж рыжскіх умацаванняў, пакуль напачатку XIV ст. магістр Ордэна не распарадзіўся прыбудаваць да яе замак, дэманструючы тым самым сваю ўладу над горадам Рыгай. Маюцца звесткі, што вежа ў тыя часы служыла маяком[4].

Замкавыя вокны былі апраўлены спічастымі аркамі, сцены трэцяга паверху, прызначанага для абароны, прарэзаны мноствам байніц. На першым паверсе размяшчаліся гаспадарчыя службы, на другім — пакоі магістра ордэна, дарміторыум (спачывальня братоў Ордэна) і капэла, якія мелі крыжовыя скляпенні. Да іх прылягаюць парадныя залы і трапезная, якія дасягаюць у вышыню 7 м і перакрытыя сотавымі (ячэістымі) скляпеннямі. Праезд у замак, перакрыты зорчатымі скляпеннемі, быў упрыгожаны рэльефнымі фігурамі магістра ордэна Вальтэра фон Плетэнберга і Мадонны з немаўлём (каля 1515 г.), у трактоўцы якіх адчуваецца ўплыў Рэнесансу. Выява Св. Дзевы Марыі лічыцца самай выразнай у мастацкім плане каменнай скульптурай таго часу ў Рызе[4].

У 1649 г. на месцы форбурга (перадзамка) у заходняй частцы замка быў пабудаваны новы двухпавярховы каменны корпус (архітэктар Ф. Штымер), акцэнтаваны вуглавым эркерам, пакрытым на ўсю сваю вышыню барэльефамі з храшчападобным дэкорам (кнорпельверк, праца нямецкага скульптара Даніэля Акермана) у стылі маньерызм з элементамі ранняга барока. Гэта быў самы першы эркер у архітэктуры Латвіі. Характэрная для маньерызму арнаментыка эркера мае сімвалы геральдыкі шведскага каралеўскага дому і дзяржавы. Напрыклад, у верхняй паласе рэльефаў маецца герб дынастыі Ваза — звязаны сноп у цэнтры кампазіцыі, па краях дапоўнены дзяржаўным гербам — трыма каронамі. На рэльефах ніжняй паласы намаляваны ўзброеныя вартаўнікі, партрэт Густава II Адольфа, і вельмі верагодна, што сярод кампазіцый іншых гратэскавых рэльефаў адна выява з'яўляецца партрэтам каралевы Крысціны, якая, паводле легенды, і распарадзілася пабудаваць гэты эркер[4].

На працягу стагоддзяў змяняліся і наваколлі замка. Напачатку XIV стагоддзі ён быў акружаны абарончым ровам. У XVI стагоддзі замак умацавалі земляным валам і бастыёнамі, а шведы пабудавалі на поўнач ад замка яшчэ адну крэпасць — цытадэль, аб'яднаўшы яе з замкам і бастыёнамі ў адзіную абарончую сістэму. У 1682 г. да замка з усходняга боку быў прыбудаваны доўгі будынак арсенала і пашырыраны форбург на паўночным захадзе. Пасля 1670 г. цытадэль была значна пашырана і ператварылася ў самастойную крэпасць. Пасля стварэння Цытадэлі напоўнены вадой замкавы роў быў засыпаны для стварэння «абарончай дыстанцыі». Плошча, якая ўтварылася пасля засыпання, і якую ўсё яшчэ называлі замкавым ровам, была прыдатная для забудовы. З ваенных меркаванняў тут, як і ў прадмесці, дазвалялася будаваць толькі драўляныя будынкі. Напачатку XVIII стагоддзя таксама былі засыпаны абарончыя равы паміж замкам і горадам[4].

План замка ў 1767 годзе

Найбольш значныя перабудовы ў замку былі зроблены ў канцы XVIII і ў першай палове XIX стагоддзя. У 1783 г. знеслі пабудаваны шведамі арсенал і замест яго з боку цяперашняй плошчы Пілс, уздоўж паўночна-ўсходняй сцяны замка да 1785-87 гг. быў прыбудаваны трохпавярховы корпус (т.зв. Новы корпус) для патрэб губернскага кіравання, вытрыманы ў формах ранняга класіцызму (арх. П. І. Бок), а пазней, у XIX ст. быў дабудаваны і чацвёрты паверх. У гэтым корпусе знаходзіліся дзяржаўныя ўстановы губернскага кіравання. Падчас перабудоў былі падзелены прасторныя двухнефныя залы, зламаны некаторыя скляпеністыя перакрыцці, дзе-нідзе створаныпрамежкавыя паверхі. Новы корпус злучыў асноўны корпус з перадзамкавымі пабудовамі[4].

У XIX ст. неаднаразова перабудоўваўся і форбург, дзе размясцілі так званыя царскія пакоі і кватэру губернатара. У часы генерал-губернатара Аляксандра Суворава-Рымнікскага (1848—1861) у Рыжскім замку амаль цалкам быў рэалізаваны праект пецярбургскага архітэктара, акадэміка Гаральда Юліуса Босэ (1812—1894) па перабудове параднай лесвіцы, а таксама праведзена рэканструкцыя Белай залы[4].

Тэрыторыя каля замка, раней прарэзаная ровам, паступова засялялася рамеснікамі і іншым небагатым людам, якія будавалі сабе там невялікія драўляныя дамы. У 1783 г., адначасова з перабудовай замка, гэтыя дамы былі знесены і на іх месцы ўтворана прасторная плошча (цяпер плошча Пілс). За кароткі тэрмін вакол яе выраслі новыя грамадскія будынкі — імператарскі ліцэй і гасцініца «Пецярбург». У паўднёвай частцы плошчы, дзе раней знаходзіўся мост цераз роў, былі пабудаваны фарны касцёл, а таксама некалькі жылых дамоў. У такім выглядзе замак з плошчай увасаблялі дзяржаўную ўладу Расійскай імперыі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Read other articles:

Public university in Dallas, Texas, U.S. Not to be confused with University of Texas at Dallas or University of Dallas. University of North Texas at DallasFormer namesUniversity of North Texas System CenterUniversity of North Texas Dallas CampusTypePublicEstablished2000AffiliationUniversity of North Texas SystemAcademic affiliationsCUMUPresidentBob Mong[1]Students3,513[2]LocationDallas, Texas, U.S.32°39′31″N 96°48′14″W / 32.65861°N 96.80389°W...

 

 

سفارة السويد في آيسلندا السويد آيسلندا الإحداثيات 64°08′22″N 21°53′28″W / 64.13936°N 21.89119°W / 64.13936; -21.89119  البلد آيسلندا  المكان ريكيافيك  الموقع الالكتروني الموقع الرسمي  تعديل مصدري - تعديل   سفارة السويد في آيسلندا هي أرفع تمثيل دبلوماسي[1] لدولة السوي...

 

 

هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة إليها في مقالات متعلقة بها. (فبراير 2022) هيرفوي سونارا معلومات شخصية الميلاد 4 أغسطس 1979 (44 سنة)  سبليت  الطول 1.90 م (6 قدم 3 بوصة) مركز اللعب حارس مرمى الجنسية كرواتيا  معلومات النادي النا

Military holiday in Uzbekistan Defender of the Motherland DayOfficial nameVatan himoyachilari kuniДень Защитника ОтечестваAlso calledUzbek Army DayObserved byUzbekistanCelebrationsMilitary parades, ceremoniesDate14 JanuaryNext time14 January 2024 (2024-01-14)Frequencyannual Defender of the Motherland Day (Uzbek: Vatan himoyachilari kuni; Russian: День Защитника Отечества) also known as Uzbek Army Day is a holiday observed in Uzbekista...

 

 

American punk band Less Than JakeLess Than Jake performing in 2022. From left to right: J.R. Wasilewski, Buddy Schaub, Chris DeMakes, Matt Yonker, Roger LimaBackground informationAlso known asLTJOriginGainesville, Florida, U.S.Genres Ska punk pop-punk punk rock skate punk DiscographyLess Than Jake discographyYears active1992–presentLabels Dill Asian Man No Idea Fat Wreck Chords Capitol Fueled by Ramen Sire Sleep It Off Cooking Vinyl Pure Noise Members Chris DeMakes Roger Lima Buddy Goldfing...

 

 

This article has multiple issues. Please help improve it or discuss these issues on the talk page. (Learn how and when to remove these template messages) This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Thulium(III) hydroxide – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (May 2022) (Learn how and when to remo...

Destroyer of the Royal Navy For other ships with the same name, see HMS Ledbury. HMS Ledbury at a buoy at Sheerness. History United Kingdom NameHMS Ledbury Ordered3 September 1939 BuilderJ I Thornycroft Ltd Laid down24 January 1940 Launched27 September 1941 IdentificationPennant number: L90 Honours andawards Malta (1942) & (1942), Arctic (1943), Sicily (1943), Salerno (1943), Adriatic (1944), Aegean (1944). FateScrapped at Rosyth in April 1958 NotesSailed in convoys PQ 12, PQ 13, PQ 14, P...

 

 

American writer and editor Samhita MukhopadhyayBorn (1978-05-03) May 3, 1978 (age 45)EducationSan Francisco State University (MA)Occupation(s)Writer, editorYears active2005–presentEmployerTeen VogueNotable workOutdated: Why Dating is Ruining Your Love Life (2011)Nasty Women: Feminism, Resistance and Revolution in Trump's America (ed., 2017)Websitesamhitamukhopadhyay.com Samhita Mukhopadhyay (born May 3, 1978)[1] is an American writer and former executive editor of Teen Vog...

 

 

This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: The Taggerung – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (January 2016) (Learn how and when to remove this template message) The Taggerung UK first edition coverAuthorBrian JacquesIllustratorPeter StandleyCover artistChris BakerCountryUnited KingdomLang...

هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة إليها في مقالات متعلقة بها. (أبريل 2019) ستانلي بندر معلومات شخصية الميلاد 31 أكتوبر 1909  مقاطعة فاييت  الوفاة 22 يونيو 1994 (84 سنة)   أوك هيل  مواطنة الولايات المتحدة  الحياة العملية المهنة ع...

 

 

2018 American filmAcrimonyTheatrical release posterDirected byTyler PerryWritten byTyler PerryProduced byMark E. SwintonWill AreuOzzie AreuTyler PerryStarring Taraji P. Henson Lyriq Bent Crystle Stewart Ptosha Storey Jazmyn Simon Ajiona Alexus Antonio Madison Bresha Webb Danielle Nicolet Nelson Estevez Kendrick Cross CinematographyRichard J. VialetEdited byLarry SextonMusic byChristopher LennertzProductioncompanyTyler Perry StudiosDistributed byLionsgate[1]Release date March 30,&...

 

 

Habitat of Eldon's galaxias (a fish) in the range The Lammerlaw Range is in the Otago region of New Zealand.[1] It is an important watershed, and the source of many of the tributaries in the Taieri and lower Clutha River systems. The origins of the placename are Scottish. Windfarms have been sited in the area. The area includes distinctive geology including ribbon fens and peat habitats.[2] The Lammerlaw and Lammermoor Ranges also include tussock grasslands.[3] Parts o...

1986 Spanish film27 HoursTheatrical release posterSpanish27 horas Directed byMontxo ArmendárizWritten byMontxo ArmendárizElías QuerejetaProduced byElías QuerejetaStarring Martxelo Rubio Maribel Verdú Jon Donosti Antonio Banderas CinematographyJavier AguirresarobeMusic byÁngel IllarramendiProductioncompanyElías Querejeta PCRelease date September 1986 (1986-09) (SSIFF) CountrySpainLanguageSpanish 27 Hours (Spanish: 27 horas)[1] is a 1986 Spanish quinqui film directe...

 

 

Defunct Hong Kong–based newspaper This article is about the Hong Kong version of the newspaper. For the Taiwanese version of the newspaper, see Apple Daily (Taiwan). For the news aggregator service, see Apple News. You can help expand this article with text translated from the corresponding article in Chinese. (June 2021) Click [show] for important translation instructions. View a machine-translated version of the Chinese article. Machine translation, like DeepL or Google Translate, is...

 

 

Airport in Mohave County, Arizona 34°34′16″N 114°21′30″W / 34.57111°N 114.35833°W / 34.57111; -114.35833 Lake Havasu City AirportIATA: HIIICAO: KHIIFAA LID: HIISummaryAirport typePublicOwnerLake Havasu CityServesLake Havasu City, ArizonaElevation AMSL783 ft / 239 mMapHIIShow map of ArizonaHIIShow map of the United StatesRunways Direction Length Surface ft m 14/32 8,000 2,438 Asphalt Statistics (2022)Aircraft operations (year ending May 16, 20...

Railway station in Kisarazu, Chiba Prefecture, Japan Kisarazu Station木更津駅West side of Kisarazu Station, March 2014General informationLocation1 Fujimi, Kisarazu-shi, Chiba-ken 292-0831JapanCoordinates35°22′53.9″N 139°55′34.43″E / 35.381639°N 139.9262306°E / 35.381639; 139.9262306Operated by JR EastLine(s) ■ Uchibō Line ■ Kururi Line Connections Bus stop Other informationStatusStaffed (Midori no Madoguchi)WebsiteOfficial websiteHistoryOpenedAugus...

 

 

この記事は検証可能な参考文献や出典が全く示されていないか、不十分です。出典を追加して記事の信頼性向上にご協力ください。(このテンプレートの使い方)出典検索?: 静岡県道87号大岡元長窪線 – ニュース · 書籍 · スカラー · CiNii · J-STAGE · NDL · dlib.jp · ジャパンサーチ · TWL(2018年10月) 主要地方道 静岡県道87号 大岡...

 

 

科巴Koba科巴科巴在布基納法索的位置坐标:12°31′N 3°55′W / 12.52°N 3.92°W / 12.52; -3.92國家 布吉納法索大區布克萊迪穆翁大區省巴瓦省縣薩納巴縣海拔[1]287 公尺(942 英尺)人口(2005) • 總計1,207人时区GMT(UTC+0)GeoNames2359415 科巴(Koba)為布吉納法索的一座城鎮,由布克萊迪穆翁大區巴瓦省薩納巴縣管轄。海拔高度287公尺[1]...

Machu Picchu es un ejemplo conocido mundialmente de la antigua arquitectura peruana. La arquitectura del Perú comprende una amplia variedad de estilos constructivos desarrollados a partir del año 3000 a. C. hasta la actualidad en el territorio actual y alrededores del estado moderno conocido como Perú. Su larga tradición abarca distintos periodos históricos desde el Antiguo Perú, el Imperio inca, el Virreinato del Perú y la República hasta nuestros días. La arquitectura col...

 

 

Édouard Delmont Información personalNacimiento 5 de diciembre de 1883 Marsella (Francia) Fallecimiento 22 de noviembre de 1955 (71 años)Cannes (Francia) Nacionalidad FrancesaLengua materna Francés Información profesionalOcupación Actor de cine [editar datos en Wikidata] Édouard Delmont (5 de diciembre de 1883-22 de noviembre de 1955) fue un actor francés nacido Édouard Marius Autran en Marsella. Murió en Cannes a los 72 años.[1]​[2]​[3]​ Filmografía 193...

 

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!