Трэ кру́нур (шведск.: tre kronor, даслоўна «тры кароны») — нацыянальны геральдычны сімвал Швецыі, які прысутнічае між іншым, на дзяржаўным гербе Швецыі і складаецца з трох адкрытых карон, размешчаных дзве над адной, на блакітным фоне. Гэты дзяржаўны сімвал Швецыі з’яўляецца маладзейшым за льваФолькунгаў.
Гісторыя і значэнне
Ужо ў 1539 годзе Олаф Магнус адзначыў, што Тры кароны — гэта гістарычны сімвал Дзяржавы свеяў, а Леў Фолькунгаў — сімвал Дзяржавы ётаў. Крыху пазней, Юэн Петры Клінт(шведск.) (бел. тлумачыў яго як сімвал трох асноўных багаццяў Швецыі: гор, лясоў і вады. Іаганес Шэфрэус(шведск.) (бел. меркаваў, што тры кароны сімвалізуюць трох скандынаўскіх паганскіх багоў: Тора, Одзіна і Фрэя: гэты пункт гледжання становіцца вельмі папулярным сярод гатыцыстаў у XVII і XVIII стагоддзях. У канцы XIX стагоддзя гісторыкі браты Гільдэбрант высунулі меркаванне, што Тры кароны з’яўляліся шведскім варыянтам гербу Альбрэхта Мекленбургскага. У часы Кальмарскай уніі Тры кароны прысутнічалі і на гербе каралевы Маргарыты. У 1980-я гады французскія гісторыкі знайшлі доказ, што Тры кароны выкарыстоўваліся ў якасці сімвала Швецыі яшчэ ў 1330-я гады каралём Магнусам Эрыксанам: герб Тры кароны ўваходзіць у маляваны фрыз у Папскім палацы ў Авіньёне. На гэтым фрызе прадстаўлены гербы ўсіх кардыналаў і дзяржаў, якія ў 1336 годзе ўдзельнічалі ў планах Крыжовага паходу.
Lilla Uppslagsboken, Förlagshuset Norden AB, Nordens boktryckeri, Malmö 1974.
Nordisk familjebok (1916 års upplaga) på nätet (Projekt Runeberg)
Ny svensk vapenbok, av Clara Nevéus (text) och Bror Jacques de Wærn (illustrationer), Streiffert & Co Bokförlag HB i samarbete med
Den svenska historien (del 2 av totalt 15 band), huvudförfattare: professor Sten Carlsson och professor Jerker Rosén, Bonniers ISBN 91-0-042663-6
Riksarkivet, Stockholm 1992. Originalframställning med färgseparering gjord i samarbete med *Skapa Publishing AB, tryckt och bunden av Butler & Tanner Ltd, England. ISBN 91-7886-092-X
Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!