Э́ркер (ням.: Erker) — частка памяшкання, якая выходзіць з асноўнай плоскасці фасада, павялічвае яго прастору і паляпшае асветленасць і інсаляцыю памяшкання.
Эркер вырашаецца ў выглядзе зашклёнай прысценнай канструкцыі на кансолях, часам на ўласным падмурку. Робіцца на некалькі паверхаў або на ўсю вышыню фасада будынка.