Рукю́йцы (яп.: 琉球民族) — агульная назва карэнных жыхароў астравоў Рукю. У Японіі разглядаюцца як субэтнічная група японцаў. Агульная колькасць - каля 1 млн. чалавек.
Паходжанне
Першыя людзі з'явіліся на астравах Рукю каля 20 000 - 30 000 гадоў таму. У эпоху дзёмон мясцовая культура знаходзілася пад моцным уплывам больш паўночных Японскіх астравоў, аднак мела значныя асаблівасці, якія пашыраліся на шляху на поўдзень[1]. Археолагамі высоўваецца думка, што ў неаліце насельніцтва поўдня Рукю было аўстранезійскім[2], што ў далейшым паўплывала на фарміраванне моўных і культурных адрозненняў рукюйцаў. Аднак генетычныя даследаванні паказваюць, што рукюйцы маюць адзінае паходжанне з іншымі нашчадкамі дзёмон[3][4] — айнамі і японцамі.
К канцу XVI ст. з-за канкурэнцыі з партугальцамі, пірацтва і кітайскай палітыкі абмежавання знешніх сувязяў дзяржава Рукю апынулася ў стане крызісу. Гэтым скарыстаўся японскідаймёТаётомі Хідэёсі, які запатрабаваў ад астравіцян даніну[6]. У 1609 г. дзяржава Рукю была падначалена японскаму ўладанню Сацума, хаця працягвала захоўваць аўтаномію і фармальнае падпарадкаванне кітайскім імператарам[7].
У 1872 г. Японія фактычна далучыла Рукю да сваіх тэрыторый. У 1879 г. адбылася поўная інкарпарацыя ў склад японскай дзяржавы, якая мэтанакіравана праводзіла палітыку асіміляцыі мясцовага насельніцтва.
Пасля II Сусветнай вайны на Рукю ўзнік палітычны рух супраць амерыканскіх ваенных баз, з якога вылучыўся рух за незалежнасць. У 1970 г. сфарміравалася партыя незалежнасці Рукю.[8].
Этналінгвістычныя групы рукюйцаў
Рукюйцы падзяляюцца на некалькі этналінгвістычных груп, кожная з якіх размаўляе на асобным дыялекце (мове):
Асноўным гаспадарчым заняткам жыхароў Рукю здаўна з'яўлялася сельская гаспадарка. Пераважала інтэнсіўнае земляробства[18]. Зямля апрацоўвалася ўручную з дапамогай цяжкай матыкі. Былі распаўсюджаны такія метады, як сезоннае чарагаванне сельскагаспадарчых культур, меліярацыя, высокія грады і інш. Вырошчвалі рыс, садавіну і гародніну, каноплі і бавоўнік як тэхнічныя культуры. Востраў Ісігакі нават у нашы дні славіцца рэкорднымі ўраджаямі рысу. Мужчыны займаліся пляценнем. Жыхары вострава Кумедзіма здаўна практыкавалі вытворчасць высокаякаснага шоўка. Жывёлагадоўля, лясная гаспадарка і рыбалоўства мелі дадатковы характар, але з канца XIX ст. роля рыбалоўства павысілася.
Усяго населена 110 астравоў архіпелага. Асноўнай тэрытарыяльнай адзінкай з'яўляецца сіма — востраў або вёска. Пасля 1724 г., калі высакародным сем'ям дазволілі сяліцца ў сельскай мясцовасці, з'явіліся дробныя феадальныя паселішчы яадуі[19]. Звычайнае жытло нучыджаакаркаснае, крытае цяжкай дахоўкай, часцяком з драўлянымі калонамі[20]. У познім сярэднявеччы пачалося будаўніцтва ўмацаваных рэзідэнцый феадалаўгусуку[21]. У 2000 г. месцы гусуку трапілі ў спіс сусветнай спадчыныЮНЕСКА[22]. Дойліды Акінавы распрацавалі некалькі відаў каменных муроў.
Да нашых дзён захавалася традыцыйная вопраткарусоу[23] з канапляных тканін. Яе апранаюць падчас святаў.
Рукюйская кухня вядома вялікай колькасцю страў з рыбы, гародніны і садавіны. З Кітая прыйшоў звычай прыгатавання свініны[24]. Прычым, астравіцяне выкарыстоўваюць ўсе часткі свінні. Сваё даўгалецце яны тлумачаць ужываннем здаровай і карыснай ежы. Папулярны рысавы алкагольны напойаваморы.
Грамадства
Рукюйцы маюць складаную традыцыйную грамадскую сістэму[25]. Ужо ў сярэднявечных кітайскіх пісьмовых помніках угадваліся астраўныя правадыры аджы, якія пазней сфарміравалі вышэйшы пласт насельніцтва юкачу. Сяляне і гандляры ўвайшлі ў ніжэйшы пласт простых людзей хакусаа. Абедзве сацыяльныя групы развіваліся паасобку і не ўступалі ў сумесныя шлюбы.
У XVIII ст. урад стымуляваў эндагамію і забараняў шлюбы па-за межамі вёскі або вострава. У выніку склалася дзве сістэмы сваяцтва, характэрныя для юкачу і хакусаа. Высакародныя колы прытрымліваліся жорсткай патрылінейнай сістэмы мунчуу, якая абмяжоўвала выбар шлюбных партнёраў пэўнымі сем'ямі. Лічылася, што парушэнне мунчуу прыводзіць да захворванняў нашчадкаў. Сваяцкая сістэма хакусаа мела назву удзі. Яна прадугледжвала значную розніцу ў сацыяльным статусе чальцоў адной сям'і і ўсяго рода. Шлюбу папярэднічалі заручыны убукуі і выкуп за нявесту інджоаджынг. З-за недахопу сродкаў вяселлі часцяком адкладваліся на няпэўны тэрмін, хаця муж і жонка ўжо жылі разам. Зямельная маёмасць перадавалася па мужчынскай лініі, прычым большую частку атрымоўваў старэйшы сын.
Хаця рэформы Мэйдзі стымулявалі разбурэнне феадальнай маёмасці і, разам з ёю, — старога падзелу на юкачу і хакусаа, рукюйцы доўгі час прытрымліваліся старых традыцый. У значнай ступені гэта тлумачыцца дыскрымінацыяй з боку японцаў.
Мастацкая культура і спорт
У часы існавання дзяржавы Рукю сфарміравалася тэатральнаемастацтва, якое ўключала спевы, танцы, дыялогі, музычнае суправаджэнне. Сучасныя танцы падзяляюцца на 4 стылі: класічны котэн-буё, змяшаны зо-удуі, персанальны сасаку-буё і народны мінзоку-буё[26]. Найбольш вядомы стыль народнай песні — юнта з поўдня Рукю. Яго асаблівасць — чарагаванне вершаў з мужчынскім і жаночым хорамі.
На Акінаве і іншых астравах распаўсюджаны розныя віды спаборніцтваў, у тым ліку гонкі на лёгкіх суднах, бычыныя баі, адзінаборствы. Рукю лічыцца радзімай каратэ[27].
Ткацтва. XIX ст.
Вытворчасць аваморы ў даваенны час
Традыцыйная тканіна
Дужанне шыіма
Рэлігія
У XIII ст. вышэйшыя колы Рукю прынялі будызм. У далейшым гэтая рэлігія мела афіцыйны характар і падтрымлівалася мясцовымі манархамі[28]. Разам з ёю працягвалі існаваць традыцыйныя вераванні, заснаваныя на шанаванні духоўных істот камі. Вышэйшыя камі фактычна выконвалі функцыю багоў, аднак меліся камі пэўных месц, прыродных аб'ектаў, прафесійныя духі. Для іх шанавання ствараліся свяшчэнныя гаі. Рытуалы ў гонар родавых духаў футукі арганізоўваліся ў кожнай сям'і. Нават у людзей маглі мецца свае камі, чым тлумачыліся звышнатуральныя здольнасці некаторых з іх. Функцыю жрацоў выконвалі жанчыны, звычайна жонкі старэйшых сваякоў або абшчыннікаў. Меліся мужчыны-чараўнікі і прадракальнікі лёсу.