Раман Якубавіч Тармола-Мірскі

Раман Якубавіч Тармола-Мірскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 красавіка 1936(1936-04-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 чэрвеня 2011(2011-06-25) (75 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, сцэнарыст
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Раман Якубавіч Тармо́ла-Мі́рскі[2] (4 красавіка 1936, Мір, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 25 чэрвеня 2011) — беларускі паэт, сцэнарыст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рамесніка. У 1960 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. У 1960—1996[2] Раман Тамора на Беларускім тэлебачанні. Працаваў старшым рэдактарам, загадчыкам літаратурна-мастацкага аддзела, галоўным рэдактарам літаратурна-драматычных праграм, каментатарам па літаратуры і мастацтву. У 1977—1980 гадах[2] член сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі мастацкіх фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм», з 1980 года — член сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі тэлевізійных фільмаў Беларускага тэлебачання.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1964 года[3].

Творчасць

Першыя творы апублікаваў у 1957 годзе («Настаўніцкая газета», «Чырвоная змена»). Аўтар кніг паэзіі «Асколкі і росы» (1964), «Поўня» (1966), «Абнаўленне» (1968), «Міранка» (1971), «Побач» (1974), «Павага» (1976), «Зямное — зямному» (выбранае, 1979), «Вобразы вечара» (1982), «Толькі б дагаварыць» (1986), «Спрадвечнасць» (выбранае, 1989). Выдаў кнігі для дзяцей «Каго баяцца ў лесе» (1973), «Казкі-падказкі» (1984).

Напісаў сцэнарыі дакументальных фільмаў «Людзям сябе пакажы» (зняты ў 1973 годзе), «Я не самотны… Максім Багдановіч» (зняты ў 1982 годзе), тэлеспектакля «Зачараваны Валерка» (пастаўлены ў 1976 годзе).

У 2000-м годзе выйшаў у свет апошні зборнік паэзіі «Прычасце».

Зноскі

Літаратура

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!