Мір

Сімвалам міру лічыцца голуб з аліўкавай галінкай

Мір — стан спакою і гармоніі, перыяд між войнамі. Ужываецца як у значэнні міру ў душы чалавека, так і між групамі людзей, народамі і дзяржавамі. У апошнім выпадку мір абазначае не адсутнасць канфліктаў, а згоду вырашаць канфлікты без прыбягання да гвалту. Мір грунтуецца на неваеннай знешняй палітыцы паміж дзяржавамі, уліку нацыянальных інтарэсаў кожнай з бакоў, а таксама на дамовах, альбо іншых дакументах, заключаных паміж бакамі. Нярэдка мір перарываецца вайной. Без мір няма ні грамадскай, ні асабістай бяспекі. Паводле некаторых дадзеных, пасля 1945 года на планеце было ўсяго толькі 26 мірных дзён[1].

Звязаныя з мірам тэрміны пацыфізм, пацыфікація паходзяць ад рымскага бога міру Пакса (лац.: pax).

Тэрыторыі — захавальнікі міру

На Зямлі існуюць такія тэрыторыі, у якіх мір доўжыўся вельмі доўгія гады.

Тэрыторыя Працягласць міру Каментар
Сцяг Швецыі Швецыя 1814 — па сёння Сучасная дзяржава з самай доўгай гісторыяй бесперапыннага міру. Пасля ўварвання ў 1814 годзе ў Нарвегію Швецыя не прымала ўдзел у ваенных канфліктах.
Сцяг Швейцарыі Швейцарыя 1848 — па сёння Гэтай краіне атрымалася гэтак доўга захаваць мір дзякуючы жорсткай палітыцы нейтралітэта.
Сцяг Коста-Рыкi Коста-Рыка 1949 — па сёння Пасля 44-х дзённай грамадзянскай вайны ў 1944 і 1949 гадах гэтая дзяржава расфарміравала сваё войска і не ўдзельнічала ў ваенных канфліктах.

Штат Пенсільванія
16821754 Штат Пенсільванія падтрымліваў мір 72 гады, не маючы ніякага войска або апалчэння.

На тэрыторыі Заходняй Еўропы мір доўжыцца ўжо 72 гады, з моманту заканчэння Другой сусветнай вайны. Гэта самы доўгі перыяд міру ў Еўропе. Але нават тут дзейнічаюць сепаратысцкія тэрарыстычныя арганізацыі, як то ЭТА і ІРА. Таксама вайсковыя кантынгенты многіх заходнееўрапейскіх краін, як і наогул еўрапейскіх, удзельнічаюць у войнах у іншых рэгіёнах.

Арганізацыі

Для захавання міру на тэрыторыі ўсёй планеты дзяржавы ствараюць сумесныя аб'яднанні. Прыкладам такога аб'яднання можа служыць Арганізацыя Аб'яднаных Нацый.

Зноскі

  1. Jackson R. J. NATO and Peacekeeping

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!