У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Друцкі-Любецкі.
Раман Васілевіч Друцкі-Любецкі (каля 1450—да 1525) — заснавальнік роду Друцкіх-Любецкіх.
Сын Васіля Рыгоравіча Друцкага. Праз шлюб з Багданай Сапяжанкай атрымаў Алексінічы ў Аршанскім павеце і Койтаў каля Віцебска.
Сям’я
У шлюбе з Багданай Сапегай меў 5 сыноў і дачку:
Старэйшы сын Васіль (каля 1490—1535) валодаў часткай Любчы, Койтава і Худава. Нашчадкаў не пакінуў.
Другі сын Дзмітрый Відуніцкі (каля 1500—1558) ажаніўся з Фенкай Полазаўнай, удавой князя І. Сенскага і спадчынніцай вялікіх вотчын баяр Полазаў на Кіеўшчыне.
Багдан (каля 1500—46) быў жанаты з Соф’яй Давойнаўнай.
Іван (каля 1510—67). Яго сын Рыгор памёр маладым у 1596, унук Павел у пачатку 17 ст. быў суддзём земскім луцкім, меў вотчыны на Валыні.
Малодшы сын Януш (каля 1520—1548) быў жанаты з князёўнай Ганнай Багданаўнай Заслаўскай (пам. 1542), нашчадкаў не пакінуў.
Дачка Ганна (каля 1510—71) была жонкай М. Дуброўскага (памёр у 1537), А. Няпрэцкага (памёр каля 1545), М. Ю. Осціка (памёру 1564, яго сваякі абвінавацілі Ганну ў атручэнні мужа) і П. Ю. Друцкага-Саколінскага.
Літаратура
Раман Васілевіч Друцкі-Любецкі — продкі |
---|
|
- ↑ а б в г д е ё ж Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 203.
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 48. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 203, 206.