Іван Раманавіч Друцкі-Любецкі (каля 1510 — 1567) — князь, землеўласнік у Вялікім Княстве Літоўскім.
Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Сын Рамана.
Валодаў Любчай і Загароддзем, набыў у брата Дзмітрыя Відунічы.
Яго сын Рыгор памёр маладым у 1596, унук Павел у пачатку 17 ст. быў суддзёй земскім луцкім, меў вотчыны на Валыні.