Ганна Раманаўна Друцкая-Любецкая (каля 1510 — 1571) — княгіня, землеўласніца ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Біяграфія
Паходзіла з княжацкага роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Дачка Рамана.
Па маці атрымала ў спадчыну Алексінічы і частку Чарэі, у 1555 выкупіла Койтаў у свайго пляменніка Януша Багданавіча. Усе гэтыя маёнткі пазней адышлі да яе дачкі Ганны Осцікаўны, жонкі князя Л. А. Сангушкі-Кашырскага.
Сям’я
Была жонкай М. Дуброўскага (памёр у 1537), А. Няпрэцкага (памёр каля 1545), М. Ю. Осціка (памёр у 1564, яго сваякі абвінавацілі Ганну ў атручэнні мужа) і Паўла Друцкага-Сакалінскага.
Зноскі
Літаратура
Ганна з Друцкіх-Любецкіх — продкі |
---|
|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|