Раву́чае — возера ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ачоса (прыток Іпуці), за 22 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Добруш, каля пасёлка Падравучае.
Плошча паверхні возера 0,87 км². Даўжыня 1,32 км, найбольшая шырыня 0,91 км, даўжыня берагавой лініі 3,12 км. Найбольшая глыбіня возера 4 м. Плошча вадазбору 25 км². Вышыня схілаў катлавіны возера да 2 м. Схілы спадзістыя. Дно возера выслана сапрапелем. У Равучае ўпадаюць меліярацыйныя каналы, сцёк па канале ў раку Ачоса.