Ачо́са — рака ў Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Іпуць (прыток Сажа ў басейне Дняпра).
Назва
Назва Ачоса балцкага паходжання, пачатковая форма назвы — *Akesà (Акеса́)[1].
Корань Ak- звязаны з лат. aka «калодзеж», літ. aka(s) «палонка ў лёдзе», лат. akata «вір у рацэ; вочка ў балоце; палонка ў лёдзе». Такая семантыка развілася са значэння «вока» (індаеўрапейскае *okṷ(e)s-)[2]: вока > палонка, калодзеж, бачажына > вада, рака. Назву Ачоса можна прыблізна перакласці як «Рэчка».
Гідраграфія
Даўжыня ракі 31 км. Плошча вадазбору 232 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.
Пачынаецца за 1,2 км на паўднёвы ўсход ад пасёлка Уютны Веткаўскага раёна. Цячэ на мяжы Бранскай вобласці Расіі і Беларусі, упадае ў Іпуць за 4 км на ўсход ад вёскі Дзям’янкі Добрушскага раёна.
Асноўны прыток — ручай Пярэспа (злева). Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
Зноскі
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 176.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 775—777.
Літаратура