Піўні́чы літоўскі[1] (лац.: incisor dapum, structor mensae) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім, загадваў вялікакняжацкімі піўніцамі, сачыў за якасцю і пастаўкамі піва да стала вялікага князя. Часам быў вядомы як «падчашы надворны». Першы вядомы піўнічы — Мікіта Мікалаевіч (1546). За часамі кіравання Генрыка Валезы і Стэфана Баторыя пасада была падзелена на дзве асобныя: піўнічы, які загадваў віном і піўнічы, які загадваў півам. З часам пасада стала тытулярнай.
Піўнічымі літоўскімі былі: