Пічаева (руск.: Пича́ево) — сяло ў Тамбоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Пічаеўскага раёна і Пічаеўскага сельсавета.
Размешчана за 100 км на паўночны ўсход ад Тамбова на рацэ Кашме, за 16 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Вярнадаўка Куйбышаўскай чыгункі на лініі Ражск — Пенза.
Заснавана ў 1703 годзе як сяло Салотчынскага манастыра Разанскага павета. Назва паходзіць ад мардоўскага слова «піча» — хвоя.