Прынц Каспіян

Прынц Каспіян
Prince Caspian
Жанр дзіцячы фэнтэзійны раман, хрысціянская літаратура
Аўтар Клайв Стэйплз Льюіс
Мова арыгінала англійская
Дата першай публікацыі 15 кастрычніка 1951
Асобнае выданне 15 кастрычніка 1951
Выдавецтва Geoffrey Bles
Цыкл Хронікі Нарніі
Колькасць старонак 195
Ілюстратар Паўліна Бэйнс
Носьбіт папера (цвёрдая вокладка)
Папярэдні Леў, Вядзьмарка і Гардэроб
Наступны Заваёўнік зары, або Плаванне на край сусвету
ISBN 978-0-00-671679-2
Персанажы Пітэр Пэвэнсі, Сьюзен Пэвэнсі, Люсі Пэвэнсі, Эдмунд Пэвэнсі, Каспіян X, Miraz[d], Doctor Cornelius[d], Аслан (Хронікі Нарніі), Nikabrik[d], Reepicheep[d], Trufflehunter[d], Glozelle[d], Trumpkin[d], Sopesian[d] і Glenstorm[d]

«Прынц Ка́спіян» (англ.: Prince Caspian, першая публікацыя пад назвай «Прынц Каспіян: Вярта́нне ў На́рнію» англ.: Prince Caspian: The Return to Narnia) — эпічны фэнтэзійны дзіцячы раман Клайва Стэйплза Льюіса, другі паводле парадку выдання (1951), але чацверты паводле храналогіі падзей у серыі «Хронікі Нарніі». Льюіс скончыў напісанне кнігі ў 1949, яшчэ нават да публікацыі першай часткі серыі[1].

У «Прынцы Каспіяне» чацвёра дзяцей Пэвэнсі «вяртаюцца ў Нарнію». З моманту падзей першай часткі ў Англіі мінуў год, але ў Нарніі праляцелі 1300 гадоў. Гэта адзіная кніга Хронікаў, дзе Нарніяй валодаюць людзі, а жывёлы і міфічныя істоты прыгнечваныя і нават пад рызыкай вынішчэння. З гэтай прычыны прынц Каспіян, які знаходзіцца ва ўцёках, выклікае дзяцей Пэвэнсі, якія паводле легенды мусяць стаць каралямі і каралевамі Нарніі.

У 2008 годзе паводле кнігі быў зняты мастацкі фільм «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян».

Сюжэт

Стоячы на чыгуначнай платформе ў чаканні цягніка, Пітэр, Сьюзен, Эдмунд і Люсі Пэвэнсі чароўным чынам пераносяцца на пляж ля старога зруйнаванага замка. Яны пазнаюць у руінах Кэр-Параваль, у якім яны калісьці каралявалі Нарніяй, і знаходзяць сховішча, дзе захаваліся шчыт і меч Пітэра, лук і стрэлы Сьюзена, бутэльку магічнага напою і клінок Люсі. Адсутнічае толькі ражок Сьюзен, які яна пакінула ў англійскім лесе пасля першага наведвання Нарніі. У той час як з момант іх першага візіту ў Англіі мінуў год, у Нарніі прайшлі шмат стагоддзяў.

У гэты ж дзень дзеці выратоўваюць гнома Трампкіна з рук салдат, якія прыйшлі да руінаў яго ўтапіць. Трампкін тлумачыць сям'і Пэвэнсі, што з часу іх знікнення ў Нарнію ўварваліся людзі расы тэльмар, выціснулі гаворачых жывёл у лясы і нават намагаюцца пазбавіць іх памяці. Уладу ў Нарніі захапіў цар Міраз з жонкай Прунапрызміяй, аднак законны кароль — малады пляменнік Міраза прынц Каспіян, якога падтрымліваюць прыгнечваныя нарнійцы. Каб узурпаваць сталец, цар Міраз забіў свайго брата Каспіяна IX, але тым не менш прызнаваў сваім спадкаемцам яго сына Каспіяна X, пакуль не нарадзіўся Міразаў сын. Пляменнік, даведаўшыся пра злачынствы цара, уцякае з замку з дапамогай свайго настаўніка доктара Карнелія, які выхоўваў яго ў духу старой Нарніі, перад развітаннем атрымліваючы ад яго рог каралевы Сьюзен. Каспіян хаваецца ў лясох, дзе падае з каня і губляе прытомнасць. Ачуньвае ён у бярлогу гаворачага барсука Труфлялова і гномаў Нікабрыка і Трампкіна, якія прызнаюць Каспіяна каралём.

Барсук і гномы знаёмяць Каспіяна з мноствам іншых лаяльных жывёл. Апоўначы ўсе збіраюцца на раду на Танцавальным поплаве. З'яўляецца доктар Карнелій з весткай пра набліжэнне цара Міраза з войскам; ён раіць адыходзіць да Асланавага пагорку ў пушчы ля Кэр-Параваля. Тэльмарыны пераследуюць іх, нарнійцы атрымліваюць паражэнне за паражэннем і перад непазбежным канцом прымаюць рашэнне скарыстацца рогам каралевы Сьюзен дзеля выкліку Аслана ці каралёў залатой эпохі. Не ведаючы, куды прыйдзе дапамога, яны накіроўваюць вавёрку Сакацінку да Ліхтарні, а Трампкіна ў Кэр-Параваль, дзе яго і выратоўваюць дзеці.

Трампкін і Пэвэнсі спяшаюцца да Каспіяна на дапамогу. Каб скараціць шлях, яны выпраўляюцца ўздоўж Шкляной плыні, аднак заблукваюць. Люсі сустракае Аслана і прапануе прытрымлівацца яго загадаў, аднак іншыя дзеці ёй не вераць і працягваюць маршрут, які становацца надзвычай цяжкім. Уночы Аслан кліча Люсі, загадвае ёй абудзіць астатніх і пераканаць іх пайсці па прапанаваным Асланам шляху. Урэшце дзеці падпарадкоўваюцца і па дарозе пачынаюць бачыць спярша цень, а пасля і самога Аслана. Леў высылае Пітэра, Эдмунда і Трампкіна да Асланавага пагорку, каб перашкодзіць планаванай там здрадзе, а сам суправаждае Сьюзен і Люсі.

Пітэр, Эдмунд і Трампкін падслухоўваюць на Асланавым пагорку, як Нікабрык з супольнікамі Хэгам і Вер-Вольфам спрабуюць пераканаць Каспіяна, Карнелія і Труфлялова дапамагчы ўваскрасіць Белую Вядзьмарку, каб яна дапамагла адолець Міраза. Успыхвае бойка, у якой Нікабрыка з сябрамі забіваюць.

Пітэр выклікае Міраза на дуэль: хто пераможа, той і будзе лічыцца пераможцам у вайне. Міраз, хоць і мае колькасную перавагу войска, пагаджаецца на дуэль, падбухторваны сваімі падначаленымі Глозелем і Гапеспіянам. У зацятай бойцы Міраз прайграе. Глозель і Сапеспіян з крыкамі пра несумленныя паводзіны Пітэра кідаюць войска ў атаку, а скарыстаўшыся сумятнёй, Глозель утыкае ў спіну Міразу нож. Тым часам Аслан прызывае багоў Вакха і Сілена, з дапамогай якіх ажыўляе лес. Богі і абуджаныя дрэвы вызваляюць некаторых вязняў тэльмарынаў, а пасля дапамагаюць пераламіць хаду бітвы і змушаюць захопнікаў уцякаць. Адзіны мост для пераходу праз Вялікую раку зруйнаваны Бахусам, і тэльмарыны вымушаныя здацца.

Аслан дае ім магчымасць застацца ў Нарніі пад валадарствам Каспіяна альбо вярнуцца дадому, на Зямлю. Праз магічныя дзверы, адчыненыя Асланам, вяртаюцца і Пэвэнсі, прычым Пітэр і Сьюзен паведамляюць малодшым, што яны ўжо надта дарослыя, каб яшчэ-небудзь вярнуцца ў Нарнію. Усе дзеці апынаюцца на платформе ў момант падыходу іх цягніка.

Персанажы

  • Люсі Пэвэнсі, наймалодшая з чатырох дзяцей, першая, хто здольная ўбачыць Аслана.
  • Эдмунд Пэвэнсі — трэцяе дзіця ў сям'і. У адрозненне ад іншых сіблінгаў, ён верыць, што Люсі сустрэла Аслана.
  • Пітэр Пэвэнсі, найстарэйшы з Пэвэнсі, Вярхоўны кароль Нарніі.
  • Сьюзен Пэвэнсі — другая пасля Пітэра па ўзросце. Выкарыстоўвае лук і стрэлы.
  • Прынц Каспіян, правамоцны кароль тэльмарынаў, становіцца каралём Нарніі. Ён жа з'яўляецца ў дзвюх наступных кнігах серыі: «Заваёўнік зары, або Плаванне на край сусвету» і «Сярэбраны фатэль», — а таксама ненадоўга з'яўляецца пад канец «Апошняй бітвы».
  • Аслан, Вялікі леў, стваральнік Нарніі.
  • Міраз, дзядзя Каспіяна, узурпатар прастола. Пасля нараджэння свайго сына вырашае забіць афіцыйнага пераемніка, уласнага пляменніка Каспіяна. Гіне ад рукі здрайцы пасля дуэлі з Пітэрам.
  • Трампкін, чырвоны гном, выратаваны ад смерці дзецьмі Пэвэнсі. Напачатку не верыць у існаванне Аслана і старажытных каралёў і каралеваў, пасля дапамагае Каспіяну адолець Міраза.
  • Доктар Карнелій, паўгном і паўчалавек, рэпетытар Каспіяна і памочнік у барацьбе супраць тэльмарынаў.
  • Рыпічып, гаворачая мыш (паходзіць ад негаворачых мышэй, якія вызвалілі Аслана ад путы ў папярэдняй кнізе, за што атрымалі дар маўлення), неўляклівы шпажнік і адданы прыхільнік Аслана і Каспіяна.
  • Нікабрык, чорны гном каспіянавага войска. Разам з Хэгам і Вер-Вольфам задумляе ажывіць з дапамогай чорнай магіі Белую Вядзьмарку, каб ужыць яе супраць тэльмарынаў, але ўсіх трох забіваюць Каспіян з саюзнікамі.
  • Труфлялоў, гаворачы барсук, адданы Аслану і старой Нарніі, і дапамагае ў гэтым Каспіяну.
  • Вахк і Сілен, лясныя богі (запазычаныя са Старажытнай Грэцыі).
  • Царыца Прунапрызмія, Міразава жонка.
  • Сапеспіян і Глозель, лорды тэльмараў. Абражаныя Міразам, яны падбухторваюць яго прыняць Пітэраў выклік, пасля яго паражэнні наракаюць на несумленную бойку і ў сумятні забіваюць Міраза.

Алюзіі

Асноўнымі ідэямі рамана з'яўляюцца адвага, шляхетнасці і, як Льюіс сам пісаў у лісце да адны амерыканскі дзяўчынкі, «узнаўленне сапраўднай рэлігіі пасля скажэння»[2].

Захоп тэльмарыйцамі Нарніі, адлюстраваны ў кнізе, шмат у чым пераклікаецца з заваяваннем Англіі нарманамі. Хоць у развіцці падзей больш ніякіх паралеляў з англійскай гісторыяй няма, канчатковы вынік — «старыя нарнійцы» і тэльмарыны становяцца адным народам і жывуць разам у гармоніі — падобны да працэсу зліцця саксонцаў і нарманаў у адзіны англійскі этнас.

Адаптацыі

BBC зняла па кнізе дзве серыі тэлесерыялу 1989 года «Хронікі Нарніі».

У 2008 годзе на экраны выйшаў фільм кінастудыяў Walt Disney Pictures і Walden Media «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян».

Беларускія пераклады

Раман «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян» перакладзены на беларускую мовы Андрэем Строцавым у 2022 годзе. Пераклад атрымаў спецпрыз прэміі імя Карласа Шэрмана «за смелы перакладчыцкі дэбют»[3].

Зноскі

  1. Roger Lancelyn Green & Walter Hooper. C. S. Lewis: A Biography, 2002, p. 309.
  2. Walter Hooper, ed. The Collected Letters of C. S. Lewis, Volume III, p. 1245.
  3. Назвалі лаўрэатаў прэміі «Дэбют» і прэміі Карласа Шэрмана . Наша Ніва (2 снежня 2023). Праверана 9 сакавіка 2024.

Спасылкі

Read other articles:

Уколико сте тражили ТВ серију из 2007. године, погледајте чланак Позориште у кући (ТВ серија из 2007). Позориште у кућиПозориште у кућиЖанркомедијаФорматТелевизијска серијаПродуцентска кућаРадио-телевизија БеоградСценариоНовак Новак Дејан ЋорковићРежијаДејан ЋорковићУл...

 

Bursa Efek AustraliaAustralian Securities ExchangeJenisBursa sahamLokasiSydney, AustraliaDidirikan1987PemilikASX LimitedMata uangDolar AustraliaEmiten tercatat2,122 (Januari 2013)[1]Kapitalisasi pasar$1,4 trilyun (Januari 2013)[1]Situs webwww.asx.com.au ASX LimitedJenisPublikKode emitenASX: ASXIndustriPasar sekuritasDidirikan1987, tapi dating kembali ke tahun 1861KantorpusatSydney, AustraliaTokohkunciRick Holliday-Smith, (Ketua)Elmer Funke Kupper, (CEO dan Direktur M...

 

Konsonan geser gigi nirsuaraθNomor IPA130Pengkodean karakterEntitas (desimal)θUnikode (heks)U+03B8X-SAMPATKirshenbaumTBraille Gambar Sampel suaranoicon sumber · bantuan Konsonan geser gigi nirsuara adalah jenis dari suara konsonan gigi yang digunakan dalam berbagai bahasa. Simbol IPAnya adalah ⟨θ⟩. Dalam bahasa Indonesia tidak ada huruf yang mewakili [θ]. Kata-kata Bahasa Kata IPA Arti Albania thotë [θɔtə] berkata Arab ثابت [ˈθaːbit] tetap Inggris thin [

Caitlin Elizabeth Clark (* 22. Januar 2002 in Des Moines, Iowa, USA) ist eine US-amerikanische College-Basketballspielerin die für die Iowa Hawkeyes in der Big Ten Conference Basketball spielt. Die 1,83 m große Spielerin[1] wird als Guard eingesetzt. Sie gilt als eine der besten College-Basketballspielerinnen aller Zeiten (Wunderkind).[2] ESPN-Kommentator Stephen A. Smith ging sogar noch einen Schritt weiter und verglich die 21-Jährige mit einem NBA-Superstar. „Sie i...

 

Dieser Artikel behandelt den 1945 zwangsaufgelösten Sportverein des ersten Deutschen Fußballmeisters. 1991 wurde die Traditionslinie des VfB Leipzig als Nachfolgeverein des 1. FC Lokomotive Leipzig fortgesetzt. VfB Leipzig Basisdaten Name Verein für Bewegungsspiele Leipzig e. V. Gründung 11.11.1893, ab 1945 u. a. 1. FC Lok Leipzig, ab 1991 wieder VfB Leipzig Auflösung 07.10.2021 (aufgegangen im 1. FC Lok Leipzig) Farben Blau-Weiß Mitglieder 23 (Stand 01.07.2021) Erste Fußballmanns...

 

Pour les articles homonymes, voir FSF. Fédération sportive de France Sigle FSF Nom(s) précédent(s) Fédération gymnastique et sportive des patronages de France (FGSPF) Sport(s) représenté(s) Omnisports Création 1947 Disparition 1968 Président François Hébrard (1947-1955)Gilbert Olivier (1955-1965)Guy Fournet (1965-1968) Siège 5 place Saint-Thomas-d'AquinParis modifier  La Fédération sportive de France (FSF) nait en 1947 de l'officialisation de la fusion, imposée par le ré...

Czech tennis player Zdeněk KolářKolář at the 2023 French OpenCountry (sports) Czech RepublicResidenceBystřice nad Pernštejnem, Czech RepublicBorn (1996-10-09) 9 October 1996 (age 27)Bystřice nad Pernštejnem, Czech RepublicHeight1.85 m (6 ft 1 in)Turned pro2014PlaysRight-handed (two-handed backhand)CoachZdenek Kolar Sr.Prize moneyUS $881,607SinglesCareer record1–3 (25.0%)Career titles0Highest rankingNo. 111 (13 June 2022)Current ...

 

Academy of Performing Arts in SarajevoTypeFacultyEstablished1981; 42 years ago (1981)DeanFaruk LončarevićAdministrative staff30LocationSarajevo, Bosnia and HerzegovinaCampusUrbanWebsitewww.asu.unsa.ba The Academy of Performing Arts in Sarajevo (Bosnian: Akademija scenskih umjetnosti Sarajevo / Академија сценских умјетности Сарајево) is a faculty within the University of Sarajevo in Sarajevo, Bosnia and Herzegovina, dedicated to the perfor...

 

Protein-coding gene in the species Homo sapiens CREMIdentifiersAliasesCREM, CREM-2, ICER, hCREM-2, cAMP responsive element modulatorExternal IDsOMIM: 123812 MGI: 88495 HomoloGene: 84591 GeneCards: CREM Gene location (Human)Chr.Chromosome 10 (human)[1]Band10p11.21Start35,126,791 bp[1]End35,212,958 bp[1]Gene location (Mouse)Chr.Chromosome 18 (mouse)[2]Band18|18 A1Start3,266,048 bp[2]End3,337,748 bp[2]RNA expression patternBgeeHumanMouse (orth...

U.S. House district for Mississippi For other uses, see MS-3 (disambiguation). Mississippi's 3rd congressional districtInteractive map of district boundaries since January 3, 2023Representative  Michael GuestR–BrandonArea12,185.28 sq mi (31,559.7 km2)Distribution59.67% rural40.33% urbanPopulation (2022)735,973[1]Median householdincome$56,209[2]Ethnicity59.8% White35.1% Black2.3% Hispanic1.0% Asian1.0% other0.8% Two or more racesCook PVIR+15[3] Mis...

 

This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Tatra 813 – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (January 2013) (Learn how and when to remove this template message) The Tatra T813 was a truck produced in Czechoslovakia by the Tatra company. It was produced from 1967 to 1982.[1] The basic repre...

 

Member of the Dutch House of Representatives In this Dutch name, the surname is De Groot, not Groot. Peter de GrootDe Groot in 2020Member of the House of RepresentativesIncumbentAssumed office 31 March 2021Member of the Harderwijk municipal councilIn office27 March 2014[1] – 22 April 2021[2]Succeeded byDavid Korver Personal detailsBornPeter Christiaan de Groot[3] (1980-05-09) 9 May 1980 (age 43)Harderwijk, NetherlandsPolitical partyPeople's Party fo...

1983 novel by Edward Elmer Smith First edition (publ. Berkley BooksCover art by Mark Bright Subspace Encounter is a 1983 science fiction novel by American writer E. E. Smith, a posthumously published sequel to his Subspace Explorers. Plot summary The book describes two spaces that exist simultaneously in the universe, each of three spatial dimensions, and each occupied by human beings of roughly equal technological standing. The people in the two spaces have no awareness of each other, but ea...

 

ParasakthiSutradara Krishnan-Panju S. Panju Produser P. A. Perumal Mudaliar A. V. Meiyappan Ditulis oleh Karunanidhi SkenarioKarunanidhiBerdasarkanParasakthioleh Pavalar BalasundaramPemeranSivaji GanesanS. V. SahasranamamS. S. RajendranSriranjani Jr.Pandari BaiPenata musikR. SudarsanamSkor latar belakang: Saraswathi Stores OrchestraSinematograferS. Maruti RaoPenyuntingS. Panju (Punjabi)[1]DistributorNational PicturesTanggal rilis 17 Oktober 1952 (1952-10-17) Durasi170 menit...

 

1973 song originally performed by Ray Price Not to be confused with You're the Best Thing or You Are the Best Thing. For other uses, see You're the Best Thing That Ever Happened to Me (disambiguation). You're the Best Thing That Ever Happened To MeSingle by Ray Pricefrom the album You're the Best Thing That Ever Happened To Me B-sideWhat Kind of Love is ThisReleasedJuly 1973 (U.S.)Recordedca. May 1973GenreCountryLength3:50LabelColumbia 45889Songwriter(s)Jim WeatherlyProducer(s)Don LawRay Pric...

Some of this article's listed sources may not be reliable. Please help improve this article by looking for better, more reliable sources. Unreliable citations may be challenged and removed. (October 2022) (Learn how and when to remove this template message) Mohammad Iqbal with his son Javid on Eid day in 1930 Muhammad Iqbal (1877–1938) was a prolific writer who authored many works covering various fields and genres such as poetry, philosophy and mysticism. He expressed his ideas in many fo...

 

Human settlement in EnglandMallerstangA steam train at Aisgillon the Settle–Carlisle lineMallerstangLocation within CumbriaPopulation173 (2011 (including Wharton))[1]OS grid referenceNY782015Civil parishMallerstangDistrictEdenShire countyCumbriaRegionNorth WestCountryEnglandSovereign stateUnited KingdomPost townKIRKBY STEPHENPostcode districtCA17Dialling code01768PoliceCumbriaFireCumbriaAmbulanceNorth West UK ParliamentPenrith and the Border ...

 

Карта Куры Азербайджан — относительно богатая водными ресурсами страна. Здесь находится около 8400 рек, из которых 850 имеют длину не менее 10 км. 24 реки имеют длину свыше 100 км. На территории Азербайджана имеются около 250 озёр, часть которых высыхает летом. Территория ...

今日日本標準時(UTC+9) 丙申・翼宿・火曜 旧暦 令和6年 11月112日 (春分、清明まで2日) CE 2024年 4月2日 AH 1445年 9月23日 JD 2460403.05625 22:21 [更新] 旧暦(きゅうれき)とは、改暦があった場合のそれ以前に使われていた暦法のことである。改暦後の暦法は新暦。多くの国ではグレゴリオ暦が現行暦のため、グレゴリオ暦の前の暦法を指す. 東アジア 東アジアの多くの国では、...

 

This article has multiple issues. Please help improve it or discuss these issues on the talk page. (Learn how and when to remove these template messages) Some of this section's listed sources may not be reliable. Please help improve this article by looking for better, more reliable sources. Unreliable citations may be challenged and removed. (March 2019) (Learn how and when to remove this message) This article may need to be rewritten to comply with Wikipedia's quality standards. You can hel...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!