«Працоўная слава» — раённая газета Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Выдаецца з 1939 года. Заснавальнікі газеты — Валожынскі раённы выканаўчы камітэт, Валожынскі раённы Савет дэпутатаў і калектыў рэдакцыі.
Гісторыя
Першы нумар Валожынскай раённай газеты выйшаў у свет 10 кастрычніка 1939 года пад назвай «Іскра». Першая пасляваенная «Іскра» з’явілася ў ліпені 1944-га, апошняя — у снежні 1962 года. У красавіку 1965 года адбываецца другое нараджэнне газеты: яна выдаецца пад назвай «Працоўная слава».
Больш за 30 гадоў пры «Працоўнай славе» дзейнічае літаратурнае аб’яднанне «Рунь». З яго пачыналі свой творчы шлях нашы землякі-паэты Пятро Бітэль, Хведар Чэрня, Казімір Камейша, Віктар Шніп.
Заснавальнікам газеты на сённяшні дзень з’яўляецца Валожынскі выканаўчы камітэт. Тэматыка газеты зарыентавана на асвятленне сацыяльна-эканамічнага жыцця раёна.
На сённяшні дзень газета выходзіць у поўнакаляровым афармленні, выдаецца ў друкарні «Чырвоная зорка» г. Мінска. Газета выходзіць фарматам А3, агульным аб’ёмам 24 старонак у тыдзень[1].
Рэдактары
Зноскі
Абласныя і раённыя газеты Беларусі |
---|
Рэгіёны | |
---|
Брэсцкая вобласць | |
---|
Віцебская вобласць | |
---|
Гомельская вобласць | |
---|
Гродзенская вобласць | |
---|
Магілёўская вобласць | |
---|
Мінская вобласць | |
---|