Хведар Чэрня |
Асабістыя звесткі |
Дата нараджэння |
10 чэрвеня 1939(1939-06-10) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
16 сакавіка 1983(1983-03-16) (43 гады) |
Грамадзянства |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Прафесійная дзейнасць |
Род дзейнасці |
паэт |
Хведар Чэрня (Фёдар Мікалаевіч Чэрня; 10 чэрвеня 1939, вёска Лінкі, Валожынскі раён, Мінская вобласць — 16 сакавіка 1983) — беларускі паэт.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Вішнеўскай сярэдняй школы (1957) працаваў загадчыкам Вішнеўскага сельскага клуба. Вучыўся ў тэхнічнай навучальні № 9 пры Мінскім аўтазаводзе і працаваў фармоўшчыкам-ліцейшчыкам (1958). Служыў у Савецкай Арміі (1959—1961). Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1966) і Мінскую вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ (1969). Працаваў рэдактарам на Беларускім радыё (1966—1967), у выдавецтве «Беларусь» (1969—1971). У 1972—1983 гг. — старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Творчасць
Выступаць у друку пачаў у 1955 г. Выйшлі зборнікі паэзіі «Добрай раніцы, людзі!» (1966), «Дабрэе свет» (вершы і паэма, 1968), «Размова з памяццю» (паэма, 1970), «Сады юнацтва» (вершы і паэмы, 1972), «Настрой» (19741, «Ваколіца» (1976), «Ажаніся, не журыся…» (гумарыстычныя вершы, 1979), «Святло рамонкаў» (1981), «На скрыжаваннях памяці» (вершы і паэмы, 1982), «Музыка дарог» (1984), кніжкі для дзяцей «Песня Сабіны» (паэма, 1971), «На сонечнай вуліцы» (1973).
Яго творам уласцівы філасофскае асэнсаванне ўзаемаадносін чалавека з часам, высокая грамадзянскасць, аптымізм[1].
Зноскі
Літаратура