Жыццё Прыдзвіння

«Жыццё Прыдзвіння»
Тып газета
Галоўны рэдактар Алена Сяргееўна Чаплева
Заснавана 1938
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць два разы на тыдзень
Галоўны офіс Віцебск, вул. Гогаля, 17.
Тыраж 1970
Вэб-сайт pridvinje.by

«Жыццё Прыдзвіння» (у 1938—1962 гадах «Калгасная трыбуна», у 1962—1994 гадах «Ленінская праўда») — раённая газета Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1938 года. Заснавальнікі: Віцебскі раённы выканаўчы камітэт і Віцебскі раённы Савет дэпутатаў.

Гісторыя

Першы нумар Віцебскай раённай газеты выйшаў 11 ліпеня 1938 года пад назвай «Калгасная трыбуна» як орган Віцебскага РК КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных.

У час акупацыі газета з’яўлялася органам Віцебскага падпольнага РК КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Вядомы два нумары ад 3 красавіка і 5 мая 1943 года на рускай мове пад назвай «За Родину».

У верасні-лістападзе 1942 года газета выдавалася пад назвай «Колхозная правда» (рэдактар — Я. Качан).

Пасля вайны раённая газета выходзіла пад даваеннай назвай на дзвюх палосах. 3 1962 года перайменавана ў «Ленінскую праўду», а з 1994 года — у «Жыццё Прыдзвіння»[1].

Рэдактары

  • М. Спатакай
  • М. Антоненка
  • П. Дзергачоў
  • А. Расамаха
  • Васіль Пурыжонак
  • Яўген Трыгорлаў
  • Мікалай Кахно
  • Ніна Сталярэнка (2010—2015)
  • Таццяна Мікалаеўна Дзіканава
  • Алена Чаплева[2]

Зноскі

Літаратура

  • Газеце «Жыцце Прыдзвiння» — 60! // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). — 1998. — 10 лiп. — С. 1-4.
  • «Жыццё Прыдзвіння» // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці / тэкст Л. Д. Мышленка. — Віцебск, 2003. — С. 24.
  • Кахно, М. У раёнцы — увесь раён / М. Кахно // Жыццё Прыдзвіння (Вiцебск). — 1998. — 10 ліп. — С. 1.
  • Камлёва, Н. Новые горизонты «Жыцця» / Н. Камлёва // Витебские вести. — 2018. — 10 июля. — С. 4.
  • Это наша с тобой биография // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). — 2008. — 26 ліп. — С. 2-3.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!