Плясецк[2] (руск.: Плесе́цк) — пасёлак гарадскога тыпу ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Плясецкага раёна Архангельскай вобласці.
Упершыню згадваецца ў 1894 годзе. У 1897 годзе была збудаваная станцыя Плясецк Навалоцкай воласці Анежскага павета Архангельскай губерні на вузкакалейнай чыгунцы Волагда — Архангельск і была ўключана ў рэестр чыгунак Расійскай імперыі. У 1924 годзе была ўтворана Плясецкая воласць з цэнтрам у вёсцы Навалок. 9 ліпеня 1929 года ў ходзе адміністрацыйнай рэформы на тэрыторыі Плясецкай воласці з далучэннем пасёлка Самадзед быў утвораны Плясецкі раён Архангельскай акругі Паўночнага края. Пастановай УЦВК ад 2 сакавіка 1932 года паселішча Плясецк было аднесена да катэгорыі рабочых пасёлкаў з прысваеннем яму назвы Плясецк. У 1963—1965 гадах з’яўляўся цэнтрам двух раёнаў: Плясецкага прамысловага і Плясецкага сельскага. З 2006 года з’яўляецца таксама цэнтрам Плясецкага гарадскога паселішча.